viasna on patreon

Шлях з Мінску ў Астравец: у Заслаўі прайшла акцыя супраць будаўніцтва АЭС

2018 2018-05-28T11:05:58+0300 2018-05-28T11:05:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/astravecki-shlyah.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі "Астравецкага шляху" ў Заслаўі. Фота: БХД

Удзельнікі "Астравецкага шляху" ў Заслаўі. Фота: БХД

У Заслаўі 26 траўня прайшла акцыя «Астравецкі шлях» супраць будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. Арганізатарамі акцыі выступілі Беларуская партыя «Зялёныя», аргкамітэт па стварэнню партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, рух салідарнасці «Разам». Таксама ў акцыі бралі ўдзел сябры з "Еўрапейскай Беларусі".

Як перадае "Радыё Свабода", арганізатары яшчэ 10 траўня накіравалі заяўку ў Заслаўскі гарвыканкам на правядзенне вулічнай акцыі супрацьатамнай тэматыкі. Але 18 траўня атрымалі адказ, што рашэнне аб дазволе мусіць прымаць Мінскі райвыканкам, які забараніў «фактычнае» правядзенне вулічнай акцыі.

Пасля забароны акцыі арганізатары адмовіліся ад правядзення вулічнай акцыі. І таму «Астравецкі шлях» прайшоў у форме экскурсіі па горадзе, антыатамнага круглага стала і збора подпісаў пад петыцыяй супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.

У акцыі прынялі ўдзел каля 20 чалавек з Мінску, Маладзечна, Заслаўя, Радашковічаў. Намеснік старшыні партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук растлумачыў, што арганізатары ня ведалі ці будзе дазвол на акцыю і вырашылі не заклікаць мясцовых жыхароў на несанкцыяванае мерапрыемства, удзел у якім — адміністрацыйнае правапарушэнне. На наступных акцыях «Астравецкага шляху» арганізатары чакаюць убачыць больш мясцовых жыхароў.

Наступная акцыя "Астравецкага шляху" мае прайсці 26 чэрвеня ў Радашковічах, перадае аргкамітэт па стварэнню партыі БХД.

Паводле слоў сустаршыні БХД Паўла Севярынца, штомесяц 26 чысла з красавіка па лістапад шлях з Мінску ў Астравец пракладуць супрацьатамныя акцыі ў Заслаўі, Радашковічах, Маладэчна, Вілейцы, Смаргоне, Ашмянах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства