viasna on patreon

Абарона Курапатаў пачалася з затрымання Вольгі Мікалайчык Дапоўнена

2018 2018-06-01T08:30:00+0300 2018-06-01T11:44:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mikalajchyk_kurapaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Вольгі Мікалайчык. Фота: belsat.eu

Затрыманне Вольгі Мікалайчык. Фота: belsat.eu

“Белсат” паведамляе, што каля 21.45 Вольгу Мікалайчык затрымалі ў Курапатах міліцыянты ў цывільным. Мікалайчык збіралася дзяжурыць там усю ноч. Але да яе пад’ехала белы мікрааўтобус без нумароў, адкуль выбеглі супрацоўнікі ў цывільным, схапілі і пацягнулі ў машыну. Актывістку павезлі ў Савецкі РУУС.

З Вольгай акцыю ладзіла Ніна Багінская, але яе не затрымалі. Пасля затрымання Мікалайчык сышла, пакінуўшы крыж і плакат ля дарогі побач з «Бульбаш-холам».

Акцыя пачалася а 20-й. Актывісткі прыйшлі з плакатам і драўляным крыжом. Усяго каля «Бульбаш-холу» ўжо сабралося каля 10 міліцыянтаў. Міліцыянты ў цывільным правадзілі аператыўную здымку.

Нагадаем, што ў Курапатах побач з так званым комплексам «Бульбаш-хол», на 1 чэрвеня плануецца адкрыццё рэстарацыі “Паедзем, паядзім”.

Каля 8 гадзін раніцы праваабаронцам паведаміў дзяжурны Савецкага РУУС, што "Вольга Мікалайчык насамрэч была ў РУУС, яе планавалі весці ў суд, але цяпер у РУУС яе няма, і ня ведае, дзе яна".

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнню партыі БХД Павал Севярынец паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што пасля трохгадзіннага затрымання Вольгі Мікалайчык, у Савецкім РУУС яму адказвалі, што "ідзе разбіральніцтва".

Павал Севярынец паведамляе, што а 10 гадзіны Вольгу Мікалайчык вызвалілі. Усю ноч яе трымалі ў Савецкім РУУС, дзе ёй паведамілі, што суд над ёй адбудзецца 8 чэрвеня. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце ўвечары 31 траўня каля рэстарацыі «Паедзем, паядзім».

Абарона Курапатаў пачалася з затрымання Вольгі Мікалайчык

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства