viasna on patreon

Amnesty International: Улады Беларусі не мусяць азмрочваць пазітыўныя крокі ўвядзеннем новых абмежаванняў на свабоду асацыяцый

2018 2018-06-01T12:21:35+0300 2018-06-01T12:21:55+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Amnesty International вітае пазітыўныя крокі, якія робяцца беларускімі ўладамі, каб зняць існуючыя абмежаванні на права на свабоду аб'яднанняў. Тым не менш, вельмі важна, каб гэтаму прагрэсу не было супрацьпастаўлена ўвядзенне новых захадаў, якія парушаюць гэта ж права.

17 траўня Савет міністраў Беларусі прадставіў Парламенту праект закона аб адмене спрэчнага артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (сярод прапанаваных змяненняў у іншыя законы). Гэтым жа законапраектам таксама ўводзіцца новы артыкул 23.88 КаАП Беларусі, які па сутнасці замяняе крымінальную адказнасць за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі штрафам у памеры да 1 225 беларускіх рублёў (каля $ 600).

Amnesty International праводзіць кампанію за адмену артыкула 193.1 з моманту яго прыняцця ў снежні 2005 года, паколькі ён непасрэдна перашкаджае ўдзелу ў дзейнасці незарэгістраваных няўрадавых арганізацый (НДА). Працэдура рэгістрацыі НДА ў Беларусі наздвычай складаная, і заявы аб рэгістрацыі шматлікіх арганізацый грамадзянскай супольнасці неаднаразова не задавальняліся Міністэрствам юстыцыі. У выніку, актывісты трапляюць пад пераслед і вымушаныя працаваць з вялікай рызыкай для сябе.

Артыкул 193.1 парушае як Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, так і абавязальніцтвы Беларусі ў межах міжнароднага права ў галіне правоў чалавека. Ён выкарыстоўваўся ўладамі, каб накладаць вялікія штрафы на актывістаў, у той час як іншыя, у парушэнне іх правоў на свабоду асацыяцыі, былі прысуджаныя да турэмнага зняволення на тэрмін да двух гадоў. У 2006 годзе, калі беларускія ўлады пачалі актыўна прымяняць гэты закон, каб кінуць актывістаў за краты, Amnesty International распачала кампанію па іх неадкладным і безумоўным вызваленні як вязняў сумлення, якія сталі ахвярамі пераследу выключна праз сваю мірную дзейнасць у галіне правоў чалавека.

У той час як крок у бок адмены артыкула 193.1 з'яўляецца доўгачаканым рашэннем, прапанаваны артыкул 23.88 накладае неапраўданыя абмежаванні на права на свабоду асацыяцыі. Актывістам, якія раней рызыкавалі быць прысуджанымі да турэмнага зняволення, цяпер будзе пагражаць штраф памерам да 1 225 беларускіх рублёў за арганізацыю або ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый. Прапанаваны штраф не абавязкова накладаецца судом, а, замест гэтага, можа быць прызначаны службовай асобай Міністэрства ўнутраных справаў, што можа прывесці да далейшых патэнцыйных парушэнняў.

Прагрэс у зняцці неабгрунтаваных абмежаванняў на эфектыўнае функцыянаванне беларускай грамадзянскай супольнасці павінен быць адназначным, калі Беларусь вырашыла прытрымлівацца сваіх абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека. Улады таксама павінны ўстрымацца ад увядзення новых абмежаванняў паводле артыкула 23.88 і не ўключаць яго ў КаАП РБ.

Крыніца: amnesty.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства