Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Падзея”: На мінулым тыдні стала вядома, што ў Беларусі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуду: імем Рэспублікі Беларусь у ноч з 15 на 16 траўня былі расстраляны Аляксей Міхаленя і Віктар Лётаў. А яшчэ дваім прысуджаным да вышэйшай меры – Аляксандру Жыльнікаву і Вячаславу Сухарко - Вярхоўны суд пакінуў прысуд у сіле. Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда выказаў сваё расчараванне такімі рашэннямі і нагадаў, на фоне якіх падзей адбываюцца новыя расстрэлы.
“Каментар”: Інтэграцыя ромскага насельніцтва ў Беларусі заўсёды была складаным пытаннем, бо шмат беларусаў успрымаюць ромаў не інакш як злачынцаў. І гэты стэрэатып паспяхова падмацоўваецца сроднамі масавай інфармацыі. Даследчыца працэсаў культурнай інтэграцыі Наталля Кутузава і праваабаронца Наста Лойка абмяркоўваюць гэтую праблему, а таксама тое, у які бок змянялася сітуацыя вакол інтэграцыі ромаў з цягам часу.
“Каментар эксперта”: Праваабаронцы Вікторыя Фёдарава, Павел Сапелка і Раіса Міхайлоўская распавядаюць пра вынікі разгляду альтэрнатыўнага даклада пра выкананне Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў, які быў прадстаўлены праваабаронцамі ў траўні ў Камітэт ААН супраць катаванняў. Эксперты кажуць пра асноўныя заўвагі, які Камітэт зрабіў беларускай дзяржаве праз яе невыкананне ці недастатковае выкананне Канвенцыі.
У музычных паўзах - кампазіцыі берасцейскага гурта SCIANA.