viasna on patreon

Ужо сёння! "Беларуская турэмная літаратура": прэзентацыя кніг Мікалая Дзядка і Алеся Кіркевіча

2018 2018-06-12T12:51:00+0300 2018-06-12T14:14:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/abviestka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Мікалая Дзядка «Фарбы паралельнага свету» і Алеся Кіркевіча «Сем месяцаў у беларускай турме» адбудзецца 12 чэрвеня ў Мінску. Аўтары возьмуць удзел у мерапрыемстве і распавядуць пра гісторыю і мэту напісання сваіх твораў. 

Кнігі ўвайшлі ў серыю “Беларуская турэмная літаратура”, распрацаваную Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

“Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах, і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Важна захаваць і данесці да беларускага грамадства сведчанні ахвяраў палітычных рэпрэсій… Бо беларуская сучасная гісторыя працягваецца і за турэмнымі мурамі", – гаворыцца ў анатацыі.

Раней ужо былі прэзентаваныя кнігі Ігара Аліневіча "Еду ў Магадан" і Зміцера Дразда "Бунт батанікаў".

Месца правядзення: Прэс-клуб (Мінск, вул. Веры Харужай 3, памяшканне 601)

Час: 12 чэрвеня (аўторак) а 18-00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства