viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-06-12T11:34:38+0300 2019-02-19T17:03:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Старшыня незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і бухгалтар арганізацыі Ігар Комлік адмовіліся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта; На абаронцах Курапатаў кожны дзень складаюць пратаколы, у сераду была затрымана журналістка “Белсат” Кацярына Андрэева; Палата прадстаўнікоў у другім чытанні прыняла змены ў закон «Аб масавых мерапрыемствах» у Беларусі.

“Каментар эксперта”: Праваабаронцы Вікторыя Фёдарава, Павел Сапелка і Раіса Міхайлоўская распавядаюць пра вынікі разгляду альтэрнатыўнага даклада пра катаванні ў Беларусі, які яны прадставілі ў траўні ў Камітэт ААН супраць катаванняў.

Каментар”: Актывісты анархічнага руха Дзмітрый Андрасюк з Брэста і Сяргей са Століна распавядаюць пра вобшукі ў сваіх кватэрах і агулам пра ціск з боку міліцыянтаў, які яны апошнім часам адчулі на сябе.

“Асоба”: Каардынатарка валанцёрская службы Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анісія Казлюк. Зусім нядаўна дзяўчына ў складзе місіі арганізацыі Truth Hounds наведвала зону антытэрарыстычнай аперацыі ў Луганскай вобласці. Разам з іншымі валанцёрамі арганізацыі Анісія займалася дакументаваннем звестак пра вайсквыя злачынствы і парушэнні правоў чалавека, здзейсненыя на дадзенай тэрыторыі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гарадзенскага гурта DZIECIUKI.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2018-06-12_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства