viasna on patreon

Стэфановіч просіць правесці пракурорскую праверку законнасці змянення межаў ахоўнай зоны Курапатаў

2018 2018-06-12T13:08:04+0300 2018-06-12T14:07:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/stefanovich-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патрабуе разабрацца з тымі, хто змяніў межы ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”, што дазволіла пабудаваць там рэстаранна-забаўляльны комплекс “Паедзем-паядзім”.

У сваім звароце ў Генеральную пракуратуру Беларусі Стэфановіч нагадвае, што яшчэ ў кастрычніку 2012 года намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Курашам В.І. было вынесенае прадпісанне аб прыпыненні будаўніцтва кампаніяй “БелРестИнвест» аб’екта прыдарожнага сэрвісу да ўзгаднення з Мінкультам адпаведнай дакументацыі. Адной з прычын прыпынення будаўніцтва стаў той факт, што некаторыя пабудаваныя аб’екты знаходзіліся на тэрыторыі ахоўнай зоны “Курапаты”, межы якой былі ўстаноўленыя адпаведнай пастановай Мінкульта Рэспублікі Беларусь.  Тады ж Генеральная пракуратура ў вынесенным прадпісанні прыйшла да высноваў аб самавольным характары будаўніцтва гэтага аб’екта і даручыла Мінаблвыканкаму і Мінскаму райвыканкаму ліквідаваць дапушчаныя парушэнні, прыцягнуць шэраг службовых асобаў да дысцыплінарнай адказнасці.

Аднак у  2014 г. па незразумелай прычыне ў пастанову Мінкульта аб вызначэнні межаў ахоўнай зоны месца масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты” былі ўнесеныя змены, якія змянілі межы ахоўнай зоны  такім чынам, каб у іх не патрапілі будынкі  самавольна пабудаванага аб’екту (рэстарана).

Фотаилюстрацыя з відэа Радыё Свабода

У сувязі з вышэйадзначаным Валянцін Стэфановіч просіць правесці пракурорскую праверку законнасці і абаснаванасці ўнясення зменаў у пастанову Мінкульта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2004 г. № 15 і змяненні межаў ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”, а таксама іншых рашэнняў дзяржаўных органаў аб узгадненні далейшага будаўнітцва рэстарана “Паедзем-паядзім”.

Аналагічны зварот праваабаронца накіраваў таксама ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Актывісты,якія ад пачатку чэрвеня пікетуюць уезд у рэстаран “Паедзем-паядзім”, 12 чэрвеня плануюць таксама перадаць звароты з патрабаваннем спыніць дзейнасць забаўляльнага комплексу ў Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратуру і Мінаблвыканкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства