Серыя івэнтаў ад Human Constanta з нагоды Сусветнага дня бежанцаў
20 чэрвеня - дзень, калі ўвесь свет адзначае сілу, мужнасць і стойкасць мільёнаў людзей, што былі вымушаныя пакінуць свой дом і шукаць паратунку ў іншых месцах. Беларусь таксама не выключэнне і ўсе гэтыя пытанні становяцца з кожным годам усё больш актуальнымі. Аднак, ці ўсё так проста, зразумела і адназначна? Чаму гэта ўсё адбываецца, хто вінаваты і ці чакае нас “татальны капец”? Што можна рабіць у падобнай сітуацыі? І пры чым тут увогуле ты і нейкія там правы чалавека?
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у шэрагу асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Сусветнаму Дню Бежанца ў Менску.
Спачатку, 20 чэрвеня - у вас будзе магчымасць прыняць удзел ува ўнікальным семінары “Правы чалавека на пальцах”, дзе за 1,5-2 гадзіны вы даведаецеся на асноўныя тэзісы пра правы чалавека ў простай і зразумелай форме. А таксама аб тым, як гэта можа дапамагчы ў звычайным жыцці, з якімі пытаннямі можна звяртацца да праваабаронцаў, чым яны адрозніваюцца ад палітыкаў і іншае.
21 чэрвеня упершыню ў Менску адбудзецца нашумелы ў абласных цэнтрах семінар “Міграцыя на пальцах”, на якім вы (верагодна) пачуеце адказы на наступныя пытанні:
- што такое міграцыя і якія яе віды?
- якія прычыны і наступствы міграцыі?
- чаму і як гэта датычыцца кожна(-га/-й)?
- які ў цябе персанальны “рэйтынг мігранта” і як з гэтым жыць?
Калі: 20 чэрвеня (серада) і 21 чэрвеня (чацвер)
Месца правядзення: LVSschool, вул. Леніна 50 (1 паверх - там жа, дзе Пакой 302/Simple. ст/м Першамайская ці Пралетарская).
Час: з 19:00 па 21:00.
Уваход вольны, бясплатны, бяспечны.
Падрабязней пра мерапрыемствы можна даведацца на адпаведнай старонцы ў facebook і Vkontakte.