viasna on patreon

Прадпрыемства падала ў суд на журналіста «Белсата» за ўрон дзелавой рэпутацыі

2018 2018-06-21T17:28:27+0300 2018-06-21T17:28:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ivashkevicha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Івашкевіч

Станіслаў Івашкевіч

У сваім расследаванні пра дзяржаўны канцэрн  «Белэнерга» журналіст Станіслаў Івашкевіч заявіў пра сур’ёзныя карупцыйныя  парушэнні ў супрацоўніцтве канцэрна з ААТ «Белкотлаачыстка», піша ГА "БАЖ".

Аўтар «Белсата» сцвярджае, што прадпрыемства неабгрунтавана завышае цэны на свае паслугі, але нягледзячы на гэта, фактычна стала манапалістам па ачыстцы рэзервуараў для мазуту ў сістэме «Белэнерга».

Таксама ў сюжэце ідзе размова пра сур’ёзныя парушэнні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на Рагачоўскай ТЭЦ. Былы супрацоўнік рагачоўскай кацельнай сцвярджае, што адкіды мазуту «Белкотлаачыстка» проста закапала ў зямлю.

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу журналіст сабраў пісьмовыя доказы, пабываў на тэрыторыі кацельнай і нават правёў альтэрнатыўны тэндар на правядзенне падобных паслугаў.

У адказ на журналісцкае расследаванне ТАА «Белкотлаачыстка» звярнулася з пазовам у Эканамічны суд Мінска і просіць спагнаць з журналіста 5 000 беларускіх рублёў кампенсацыі за пашкоджаную дзелавую рэпутацыю прадпрыемства.

На адрас тэлеканала «Белсат» ТАА «Белкотлаачыстка» пакуль іск не падавала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства