viasna on patreon

У Светлагорску спынілі справу супраць журналісткі за інтэрв’ю, якога не было

2018 2018-06-22T14:12:54+0300 2018-06-22T14:13:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/larysa-shcyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова ў судзе

Ларыса Шчыракова ў судзе

Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала паведамленне за подпісам начальніка Светлагорскага райаддзела міліцыі Аляксандра Зязёткі пра спыненне супраць яе адміністрацыйнай справы, піша ГА "БАЖ". Супрацоўнік міліцыі спасылаецца на п. 3 ч. 1 артыкула  9.6 і артыкул 11.10 КаАП Рэспублікі Беларусь.

“Дробязь, а прыемна. Хоць не на сканчэнне тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнаня варта было спасылацца, а на памылку і абсурднасць абвінавачвання”, — сказала службе маніторынгу ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова.

Адміністрацыйны пратакол на журналістку паводле артыкула 22.9 КаАП склаў старшы лейтэнант міліцыі Алег Каўцэвіч. У ім пазначана што 9 сакавіка а 8-й гадзіне раніцы Шчыракова незаконна інтэв'юіравала жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна, а пасля размясціла відэаінтэв'ю ў “Навінах” на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”.

“Дальбог, у гэты час я мірна спала ў сябе дома. Да таго ж на тэлеканале “Белсат”, наколькі вядома, не існуе праграмы “Навіны”, —  дадае журналістка.

Вышэйзгаданы адміністрацыйны  пратакол, складзены супрацоўнікам міліцыі Алегам Каўцэвічам, суддзя Светлагорскага раёна Руслан Царук разглядаў на судовым паседжанні 24 красавіка, але перанёс разгляд, каб выклікаць у суд аўтара пратакола. І калі той не змог уцямна патлумачыць абставіны прэтэнзіяў да журналісткі, суддзя Царук адправіў пратакол у РАУС на дапрацоўку.

У міліцыі дачакаліся сыходу тэрмінаў адміністацыйнага спагнання і паведамілі Ларысе Шчыраковай, што справа пра парушэнне ёю артыкула 22.9 КаАП закрытая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства