viasna on patreon

Праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі праверкі свайго затрымання 25 сакавіка

2018 2018-06-25T11:38:28+0300 2018-06-25T13:52:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mackevich4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Алег Мацкевіч

Праваабаронца Алег Мацкевіч

На Дзень Волі, 25 сакавіка, па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманні актывістаў нібы на падставе здзяйснення імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў. Праваабаронца Алег Мацкевіч быў затрыманы ў Барысаве супрацоўнікамі ДАІ падчас паездкі ў Мінск на аўтамабіле, на якім ехаў з дачкой.

Ён падаў скаргі пракурору Барысаўскага раёну і начальніку Барысаўскага раённага аддзелу Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь. У скаргах ён прасіў правесці праверку законнасці і абгрунтаванасці свайго затрымання цягам амаль 6 гадзінаў у будынку Барысаўскага РУУС з мэтай “зверыць сапраўднасць VIN-коду аўтамабіля”. Па словах супрацоўнікаў ДАІ яны мелі падазрэнні ў тым, што VIN-код аўтамабіля перароблены.

Па выніках праверкі тэхнічнага стану аўтамабіля супрацоўнікі ДАІ у той дзень заявілі, што агляд машыны неабходна правесці эксперту і следчаму, якія былі выкліканы ў РУУС. Пасля іх прыезду ў адносінах да правабаронцы праводзіліся працэсуальныя дзеянні ў адпаведнасці з нормамі КПК Рэспублікі Беларусь. Былі праведзены агляд аўтамабіля экспертам і прадстаўніком Следчага камітэту, складзены пратакол агляду месца здарэння, складзены пратакол атрымання тлумачэнняў, узята распіска-забавязанне не змяняць аўтамабіль з прычыны неабходнасці правесці тэхнічную экспертызу.

Скарга праваабаронцы з раённага аддзелу СК была перанакіравана для адказу па сутнасці ў Барысаўскі РУУС, а пракуратура на скаргу ўвогуле не адказала. Праз некаторы час начальнік упраўлення Барысаўскага РУУС палкоўнік міліцыі Д. Ліннік паведаміў, што тэрмін разгляду скаргі падоўжаны да двух месяцаў “у сувязі з правядзеннем аўтатэхнічнай экспертызы”. І вось нядаўна Д. Ліннік даслаў канчатковы адказ, у якім сказана, што “праверка праведзена”, а “ў дзеяннях супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС парушэнняў дзеючага заканадаўства не бачыцца”.

У сувязі з гэтым Алег Мацкевіч накіраваў у адрас начальніка ўпраўлення Барысаўскага РУУС заяву, у якой просіць у адпаведнасці з ч. 3 арт. 174 КПК Рэспублікі Беларусь прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па заяве аб злачынстве ад 25.03.2018 г., якая праводзілася ў адносінах да яго.

Правабаронца лічыць, што дзеянні супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС і раённага аддзелу Следчага камітэту з’яўляліся незаконнымі, безпадстаўнымі, а таксама нанеслі шкоду яго законным правам і інтарэсам.

Яшчэ раней праваабаронца накіраваў паведамленні аб парушэнні Республікай Беларусь міжнародных забавязанняў у галіне абароны правоў чалавека спэцдакладчыку па пытанню аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі сп. Міклашу Харасці, спэцдакладчыку па пытанні аб палажэнні праваабаронцаў сп. Мішэлю Форсту, у працоўную групу па адвольных затрыманнях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства