Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Крымінальную справу супраць лідэра незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка перадалі ў суд; Лісты асуджанага да смяротнага пакарання Ігара Гершанкова не выпускаюць з-за кратаў. Ён збіраецца распачаць галадоўку ў знак пратэсту.
“Каментар”: Турэмная літаратура – гэта вельмі важны спосаб занатавання гісторыі. Такую думку выказаў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы палітзняволены Алесь Бяляцкі падчас прэзентацыі кніг з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Ён распавёў пра каштоўнасць гэтага спецыфічнага жанру і адзначыў талент аўтараў, якім у зусім маладым узросце давялося адчуць на сябе, што такое беларуская турма.
“Асоба”: Украінская праваабаронца, экспертка арганізацыі “Медыйная ініцыятыва за правы чалавека” Марыя Томак. “Медыйная ініцыятыва” займаецца журналісцкімі расследваннямі гучных выпадкаў парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі Украіны. Марыя распавядае пра гісторыю арганізацыі і самыя гучныя справы, якімі ёй давялося ці даводзіцца займацца. Сярод іх – расследванне злачынстваў батальёна “Тарнада”, справы па гандлі людзьмі, справа ўкраінца Паўла Грыба, які ў 2017 годзе знік на тэрыторыі Беларусі, а затым знайшоўся ў краснадарскім СІЗА і г.д.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта”Океан Ельзи”.