viasna on patreon

"Мы робім тое, што ад нас патрабуюць" — на мяжы ўзнавіліся затрыманні актывістаў Дапоўнена

2018 2018-07-04T15:13:00+0300 2018-07-04T16:17:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Марыя Рабкова. Фота з сацыяльных сетак.

Праваабаронцам стала вядома, што 29 чэрвеня ў актывісткі Марфы Рабковай, якая накіроўвалася пасля сканчэння сесіі ў ЕГУ цягніком "Вільнюс-Мінск", памежнікі забралі пашпарт і квіток. 

Супрацоўнік мытняй службы на пытанні актывісткі аб прычынах затрымання адказаў: "Не мы гэта вырашаем. Мы робім тое, што ад нас патрабуюць". У Гудагаі а 21.00 у пятніцу памежнікі правялі дагляд яе рэчаў. 

Марфа паведамляе з месца затрымання: "Супрацоўнікі мытнай службы кампенсавалі 6 рублёў за тое, што не змагла даехаць да канцавога пункту. Але памежнікі сказалі, што магчыма мяне яшчэ пратрымаюць. Ёсць верагоднасць, што не паспею на цягнік у 22 гадзіны, а наступны толькі ў 4 гадзіны раніцы".  

Пазней адбыўся яе асабісты дагляд, пасля чаго памежнікі адпусцілі актывістку на цягнік.

Нагадаем, што Марфу Рабкову раней ужо неадначасова затрымлівалі на мяжы.

Таксама праваабаронцам паведамілі, што ў ноч з 2 на 3 ліпеня актывіста Рамана Х. высадзілі з цягніка “Вільнюс-Мінск” на беларускай мяжы. Памежнікі правялі дагляд рэчаў і асабісты дагляд. Тлумачыць прычыны такой увагі яны адмовіліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства