viasna on patreon

Назіральнікаў #ControlBY затрымалі людзі ў цывільным Дапоўнена

2018 2018-07-03T13:21:14+0300 2018-07-04T11:53:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatr_naziralnikau_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пяцёра назіральнікаў ад ПЦ "Вясна" і БХК было затрымана 3 ліпеня каля 13 гадзін у скверы па вуліцы Талбухіна ў Мінску.

Фота Ірыны Арахоўскай
Фота Ірыны Арахоўскай, Белсат

Ганна Саханкова, Андрусь Крэчка, Таццяна Мастыкіна, Юрый Мяцельскі і Алена Богдан збіраліся ажыццявіць маніторынг мірнага схода, правядзенне якога запланаваў Мікалай Статкевіч ад Беларускага народнага кангрэсу. Назіральнікаў пасадзілі ў мікрааўтобус і даставілі ў Першамайскі РУУС.

Фота Ірыны Арахоўскай
Фота Ірыны Арахоўскай, Белсат

Таксама паведамляецца пра затрыманне яшчэ адной назіральніцы - Анісіі Казлюк, якая падыходзіла пад Першамайскі РУУС, каб даведацца пра лёс калегаў.

Усіх затрыманых адвялі ў памяшканне, дзе разам з назіральнікамі знаходзіцца 27 чалавек.

Сярод іх Ніна Багінская, Максім Вінярскі, Алена Талстая, Аляксей Мялентьеў, Аляксандр Абрамовіч, Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш, Тамара Зайцава, Уладзімір Невмяржыцкі, Андрэй Ляўковіч, Аляксандр Кавалеўскі, айцец Вікенцій, Андрэй Хрэнкоў ды інш.

Затрыманых па чарзе выводзяць на апытанне. 

Пасля трох гадзін затрымання назіральнікаў адпусцілі без складання пратаколаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства