Публічная дыскусія «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?»
Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» запрашае на публічную дыскусію «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?».
Ці апраўдана існаванне ў Беларусі спісу забароненых прафесій? Чаму клопат дзяржавы пра жанчын такі настойлівы? Ці сапраўды, пэўная праца можа негатыўна ўплываць на здароўе? Каму выгадна так «выштурхоўваць» жанчын з рынку працы? Ці праўда, што так у Беларусі абмяжоўваецца доступ жанчын да высокааплатнай працы? Якая практыка ў іншых краінах?
Прапануем разам абмеркаваць гэтыя і многія іншыя пытанні, крануўшы розных аспектаў тэмы: прававых, эканамічных, сацыяльных. Пашукаем адказы?
Дырэктарка Цэнтра па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» Аляксандра Дзікан коратка прэзентуе даследаванне пра спіс забароненых прафесій, якое праводзілася ў Беларусі.
Акрамя таго, сярод запрошаных - экспертки іншых жаночых арганізацый, прафсаюзаў, дэпутаткі, а таксама прадстаўніцы гэтых жа сфер з Украіны, Бельгіі. Сярод іх (спіс будзе дапаўняцца):
— Стэфанія Кулаева, экспертка антыдыскрымінацыйнага цэнтра «Мемарыял» (Брусель);
— Вольга Цішурова, член Рэспубліканскага Савета Белхімпрафсаюза па рабоце сярод жанчын;
— Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Просім жадаючых зарэгістравацца па спасылцы.
Калі: 9 ліпеня ў 18.30;
Дзе: бізнес-клуб «Імагуру» (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4).