viasna on patreon

У Расіі затрыманы анархіст з Беларусі. Да яго не пускаюць адваката

2018 2018-07-10T11:33:03+0300 2018-07-10T12:49:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/markin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Маркін

Арцём Маркін

8 ліпеня на навуковай канферэнцыі «Прямухинские чтения*» у Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі быў затрыманы анархіст з Беларусі Арцём Маркін, паведамляецца на сайце Анархічнага чорнага крыжа Беларусь.

Пасля праверкі дакументаў супрацоўнікі ФСБ, якія прыехалі на канферэнцыю разам з міліцыяй, паведамілі яму, што ён «неўязны» у краіну, і забралі яго з сабой. Дзе ён, доўгі час не было вядома. Неўзабаве супрацоўнікі АУС г.Таржка паведамілі, што ён знаходзіцца ў іх у камеры адміністрацыйнага ўтрымання, і пагадзіліся прыняць для яго перадачу (аднак, ці была яна перададзена - невядома).

Удзень 9 ліпеня да Арцёму Маркіна адмовіліся пусціць адваката, а ўвечары стала вядома, што яго затрымалі на трое сутак за «адміністрацыйнае правапарушэнне». Іх ён правядзе ў ізалятары г.Таржка. Якое менавіта правапарушэнне ставіцца ў віну актывісту - невядома.

"У апошні год у Расіі ўзмацніліся рэпрэсіі супраць анархістаў. Мы лічым, што Арцём знаходзіцца ў рэальнай небяспецы, да яго можа быць ўжыты псіхалагічны і фізічны ціск", - адзначаецца на сайце АЧК-Беларусь.

Нагадаем, Арцём Маркін быў затрыманы ў ліку іншых 50 чалавек 15 сакавіка 2017 года падчас дазволенай уладамі мірнай акцыі пратэсту супраць "дэкрэта аб дармаедах". Тады судом ён быў прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў удзелу ў масавым мерапрыемстве і арыштаваны на 12 сутак.


*«Прямухинские чтения» - навуковая канферэнцыя, якая кожнае лета праводзіцца ў Цвярской вобласці. На сайце канферэнцыі гаворыцца, што на ёй абмяркоўваюцца пытанні развіцця анархісцкіх ідэй і праблемы іх сучаснага ўвасаблення, жыццё і дзейнасць членаў сям'і Бакуніна, а таксама гісторыя прамухінскай сядзібы і пытанні захавання культурнай спадчыны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства