viasna on patreon

А вы дапушчаеце "мову варожасці" у зносінах і пры напісанні тэкстаў?

2018 2018-07-13T16:45:33+0300 2018-07-13T16:54:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jvnabegimotah_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брашура «Мова варожасці на бегемотах» выйшла ў Беларусі, паведамляецца на сайце ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць". У выданні на простых і зразумелых прыкладах распавядаецца аб відах «мовы варожасці» (МВ), даюцца каментары юрыста і сацыёлага.

Апавяданне ў брашуры пачынаецца з надпісу: «Бегемоты - не жывёлы, а незвяры!» Ад чаго «кроў у жылах бегемота закіпела ад крыўды і абурэння».

Далей сюжэт брашуры-коміксу распавядае аб перыпетыях варожасці бегемотаў і гіпапатамаў, нарастаючай па ўсіх законах драматургіі, якая выліваецца ў люты канфлікт. Стваральнікі брашуры выкарыстоўваюць відавочную аналогію ідэнтычнасці млекакормячых з атрада парнакапытных, якія задумалі варожасць, і адносін паміж людзьмі, дыскрымінуючых іншых па нязначных адрозненнях.

Аўтары казкі Віялета Ермакова і Алег Ражкоў, журналісты і міжнародныя эксперты ў сферы Мовы варожасці, заклікаюць супрацьстаяць МВ, не звяртаючыся да юрыдычных забаронаў.

«Мова варожасці на бегемотах» адказвае на пытаньні: "Ці можна проста забараніць мову варожасці?", "Чаму я павінен рэагаваць на мову варожасці?", "Што я магу зрабіць?".

Кіраўнік праваабарончай ініцыятывы «Журналісты за талерантнасць» Алег Ражкоў, падкрэслівае:

«Мова варожасці - гэта складанае комплекснае паняцце, да якога па-рознаму падыходзяць сацыёлагі, праваабаронцы і юрысты. Існуе мноства азначэнняў таго, што ж гэта такое, і ні адно з не універсальнае. У нашай брашуры мы на яркіх прыкладах паспрабавалі сумясціць некалькі падыходаў для таго, каб кожны змог скласці сваё меркаванне пра тое, што такое "мова варожасці" і чаму яна небяспечная для грамадства».

Брашура будзе карысная журналістам і блогерам пры напісанні тэкстаў. Актывісты даведаюцца, як рэагаваць на вербальную агрэсію і спыніць яе. Юрыстаў зацікавіць, дзе тая мяжа, за якой павінна ісці абмежаванне свабоды слова.

А вы дапушчаеце "мову варожасці" у зносінах і пры напісанні тэкстаў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства