viasna on patreon

Тамара Шчапёткіна: Улада жадае закрыць мне рот

2018 2018-07-17T10:46:53+0300 2018-07-18T13:20:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchapetkina-tamara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Журналіста-фрылансера з Бярозы Тамару Шчапёткіну 16 ліпеня выклікалі ў райаддзел міліцыі і склалі два адміністрацыйныя пратаколы.  Мяркуецца, што выклік звязаны з абнародаваннем ў СМІ знішчэння свінафермы “Сухое”.

Тамара Шчапёткіна распавяла Беларускаму Радыё Рацыя падрабязнасці гэтага выкліку:

– Склалі два пратаколы па арт. 22.9 КаАП за працу без акрэдытацыі на Беларускае Радыё Рацыя. За артыкулы, якія былі апублікаваныя яшчэ 6 ліпеня – артыкул „Крамы мінімаркет Еўраопта крочаць у вялікія вёскі”.

Другі артыкул складзены за інфармацыю „Якое дачыненне мае Валерый Чкалаў да беларускай вёскі?”. У Першамайскім стаіць помнік Чкалаву, каля вакзала. Былы настаўнік і камуніст Базарэўскі сказаў: „Прыйшла жанчына 40 гадоў. Яна спытала мяне пра помнік. Яшчэ спытала пра тое, як нам жывецца. Я адразу падумаў, што яна правакатар. Гэта была Тамара Шчапёткіна”.

Апошні раз мяне каралі ў лістападзе 2017 года, калі мяне пакаралі штрафам. Цяпер не ў гэтых артыкулах прычына, проста пасля таго, як выйшла інфармацыя пра тое, што знішчылі ферму „Сухое” ў Іванаўскім раёне, так хутка за два тыдні 45 тысяч здаровых свіней знішчылі, вось яны цяпер і шукалі. Насілі мае партрэты, паказвалі, пыталі дзе мой тэлефон узялі, хто мяне туды выклікаў. Тыя артыкулы былі толькі нагодай таму, што яны знайшлі людзей, якія згодныя сведчыць у судзе супраць мяне. Калі б гэта было за артыкулы, то ўсё было б раней, бо першы артыкул выйшаў 6 чэрвеня, а сёння 16 ліпеня. У чацвер яны прычапіліся да свінарак, абшуквалі іх там у аўтобусе, а ўжо ў суботу мне прынеслі позву. Адзінае жаданне ўлады – закрыць мне рот, каб я сядзела ціхенька і не рыпалася. Я думаю, што трэці пратакол будзе на падыходзе – гэта ўжо мне „прыклеяць” ферму „Сухое”.

 Міліцыя запужвае свінарак свінафермы “Сухое” ў Іванаўскім раёне. Калі свінаркі, якія яшчэ працуюць, вярталіся з працы дадому, службовы аўтобус быў спынены і ў яго зайшлі два міліцыянты з патрабаваннем паказаць сумкі. Затым дасталі партрэт Тамары Шчапёткінай і сталі дапытваць, ці гэта тая журналістка, якая да іх прыязджала, расказваюць жанчыны:

– Супрацоўнікі міліцыі, двое – мужчына і жанчына, нават не прадставіліся хто яны, зайшлі ў аўтобус, сумкі правяралі. Людзі пачалі абурацца, тады яны сказалі, што маюць права затрымаць аўтобус на 3 гадзіны. Паказвалі фотаздымак журналісткі. Пыталіся, дзе яе нумар тэлефона ўзялі. Распытвалі, хто да яе званіў? Ці ёсць тут тыя, хто выступалі па відэа? Сказалі, што няма нікога.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства