viasna on patreon

Суд над Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам пачнецца 30 ліпеня Дапоўнена

2018 2018-07-17T11:36:04+0300 2018-07-17T15:00:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/komlik_fiadynich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч

“Сёння прыйшла павестка з суда Савецкага раёна Мінска, у якой пазначана, што на першае пасяджэнне ў суд трэба з’явіцца 30 ліпеня”, – распавёў сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў справы Ігар Комлік.

Як паведаміў Генадзь Фядыніч БелаПАН, справу будзе разглядаць суд Савецкага раёну г. Мінску. Аднак, як вынікае з павесткі, слуханні будуць праходзіць у памяшканні суда Ленінскага раёна, у Доме правасуддзя (вул. Сямашкі, 33). Пачатак першага паседжання - у 11.30.

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі Следчага камітэта, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

18 чэрвеня пракуратура перадала “справу прафсаюзаў” у суд Савецкага раёну Мінска.

“Асабіста я да суда маральна падрыхтаваны, хаця, натуральна, цяжка рабіць нейкія прагнозы, – кажа Ігар Комлік. – Мы ж бачым, як улада ставіцца да сваіх апанентаў у сваіх ацэнках. Калі я паспрабаваў прыцягнуць да адказнасці тых, хто на Інтэрнэт-рэсурсах піша пра мяне розную хлусню, то знайсці вінаватых не ўдалося. Такім чынам, адным можна спакойна парушаць закон, а тых, хто яго прытрымліваецца, можна пры жаданні з лёгкасцю зрабіць злачынцамі. У мяне няма сумненняў, што гэта справа палітычнага кшталту, а значыцца і рашэнне будзе палітычным. Прымем яго такім, якім яно будзе”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства