viasna on patreon

Актывістаў асудзілі за раздачу ўлётак на 155 базавых велічынь Дапоўнена

2018 2018-07-20T15:04:00+0300 2018-07-20T15:29:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aktyvicty-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістаў будуць судзіць за раздачу ўлётак. Фота Максіма Вінярскага

Актывістаў будуць судзіць за раздачу ўлётак. Фота Максіма Вінярскага

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска на 20 ліпеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых 19 ліпеня пад час пікетавання рэстарана “Гранд Кушавель” актывістаў абароны Курапат Леаніда Кулакова, Вольгі Нікалайчык і Маі Наумавай. Ноч да суду яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Актывіст–курапатавец Дзяніс Урбановіч паведаміў у сацыяльных сетках, што траіх затрыманых даставілі ў суд пасля 10 гадзін раніцы. На іх складзеныя пратаколы па ч.3 артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным м асавым мерапрыемстве), хаця вядома, што актывісты паспелі раздаць толькі некалькі ўлётак і пікетавання фактычна не было.

Справу Маі Навумавай разглядае суддзя Міхаіл Хома. Сведкай выступае  камандзір групы АМАПу Зміцер Коржык. Супрацоўнік АМАПа на судзе раскрыў паняцце “пікет”: «Вольное изъявление граждан, по которому они призывают свое мнение».Пастанова - штраф 40 базавых велічынь.

Вольгу Нікалайчык судзіць Вікторыя Шабуня.  У пратаколе зазначана, што Вольга раздавала буклеты, але Вольга сцвярджае што не паспела раздаць ніводнага буклета. Нікалайчык пакараная штрафам у памеры 40 базавых велічынь таксама.

Леаніду Кулакову прысудзілі штраф у памеры 45 базавых велічыняў. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Есьман.

У гэтым судзе ў 15 гадзін чакаецца таксама і разгляд справы абаронцы Курапат Ніны Багінскай. Пратакол быў складзены раней, пад час пікетавання рэстарана "Поедем поедим". Яе справу будзе разглядаць Вікторыя Шабуня.

Актывістка на суд не прыйшла і справу разглядалі ў яе адсутнасць. Багінскай таксама прысудзілі штраф - 30 базавых - за парушэнне арт 23.34 КаАП РБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства