viasna on patreon

Гомельскі журналіст пасля візіту ў ДАІ апынуўся ў судзе і бальніцы

2018 2018-07-22T18:38:00+0300 2018-07-23T08:38:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhukouski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі прыйшоў ва ўпраўленне ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, каб забраць сваё вадзіцельскае пасведчанне. Аднак у выніку на яго выклікалі міліцыю, склалі пратакол, даставілі ў суд, а адтуль з высокім ціскам, тэмпературай і болямі ў вобласці жывата - у бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Жонка журналіста Алена Жукоўская паведаміла БелаПАН, што каля пяці гадзін правяла ў будынку ДАІ, чакаючы мужа, у поўным няведаньні, што з ім.

Яна дадала, што супрацоўнікі ДАІ падманулі яе, калі сказалі, што мужа павезлі ў Чыгуначны РАУС. На самай справе ў гэты час ён быў ужо ў судзе, куды яго даставілі супрацоўнікі міліцыі.

У будынку суда журналісту стала дрэнна, і хуткая дапамога забрала яго ў шпіталь. Зараз ён праходзіць абследаванне.

Канстанцін хацеў азнаёміцца ​​з матэрыяламі справы з нагоды пазбаўлення вадзіцельскіх правоў у канцы ліпеня 2017 года, але пры праглядзе матэрыялаў ўбачыў, што каля траціны дакументаў прыкрытыя пры дапамозе сашчэпак белымі лістамі паперы. Ён сфатаграфаваў белыя лісты, але адзін з супрацоўнікаў ДАІ схапіў яго за руку і выклікаў міліцыю. На журналіста пагражалі распачаць крымінальную справу за псаванне дакументаў і павезлі ў суд

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства