viasna on patreon

Апеляцыя беларускага палітуцекача Юрыя Рубцова будзе разгледжана ў Германіі ў верасні

2018 2018-07-25T08:07:00+0300 2018-07-25T09:09:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rubcou-jury-sudd.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Рубцоў

Юры Рубцоў

Былы беларускі палітвязень Юрый Рубцоў чакае ў Германіі рашэння суда на сваю апеляцыю па адмове ў палітычным прытулку.

“Калі ў апеляцыі адмовяць, буду прасіць нямецкія ўлады, каб мяне адправілі ў Канаду альбо ЗША”, – распавёў палітуцякач сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомы як “чалавек-майка”. На вулічныя акцыі апазіцыі ў Мінску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі. Самым вядомым стаў лозунг “Лукашэнка, сыходзь!”. У кастрычніку 2014 года Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу, абвінаваціўшчы ў абразе суддзі. На “хіміі” Рубцоў адмаўляўся працаваць, патрабуючы годны заробак, і трымаў галадоўку. Ён зрабіў сабе на грудзях тату “Лукашэнка, сыходзь”.

28 мая 2015 года суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка.

Пасля гэтага Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Германіі, рашэння давялося чакаць каля году. Яно аказалася не на карысць былога беларускага палітвязня, але ён вырашыў падаць апеляцыю на адмову.

“Стала вядома, што суд па разгляду маёй апеляцыі адбудзецца ў верасні гэтага году, – кажа Юрый Рубцоў. — Праўда, дакладная дата пачатку працэса не вядома. Ды, шчыра кажучы, я гэтым асабліва і не цікаўлюся. Справай займаюцца адвакаты, яны лепш ведаюць усе юрыдычныя нюансы. А я наўрад ці змагу на нешта паўплываць у гэтай сітуацыі. Таму, якое будзе рашэнне, такім яго і прыму”.

Са слоў Рубцова, вяртацца ў Беларусь у яго няма ніякага жадання.

“Калі ўсё-такі будзе рашэнне адмовіць мне ў прадастаўленні палітычнага прытулка, то буду пісьмова прасіць нямецкія ўлады адправіць мяне ў Канаду альбо ЗША”, – дадае ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства