viasna on patreon

Гродзенскія журналісты - пра акалічнасці затрымання і ператрусу

2018 2018-07-25T07:26:00+0300 2018-07-25T09:30:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzianisau-kajrys-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс. Фота: baj.by

Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс. Фота: baj.by

Незалежных журналістаў з Гродна Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса 23 ліпеня затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным. Пасля ў іх дома міліцыянты правялі агляд памяшкання і забралі камп’ютарную тэхніку.

Пра тое, якім чынам разгортваліся падзеі распавёў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА «БАЖ” Алесь Дзянісаў:

– Мы ішлі з Аляксеем па журналісцкіх справах, каля аўтамабіля да нас падышлі трое ў цывільным, адзін з іх прад’явіў дакумент. Ветліва папрасілі праехаць ў Ленінскі РАУС. На просьбу патлумачыць у сувязі з чым, адказалі, што вядзецца праверка і трэба праехаць у РАУС.

– Што адбывалася ў Ленінскім РАУСе?

– Нас пасадзілі і мы гадзіну сядзелі, не разумеючы, што адбываецца. Потым з’явіўся супрацоўнік РАУС Аляксей Вайцешка. “Хопіць ужо працаваць на “Белсат”, – сказаў ён. – Мы пачынаем у межах крымінальна-працэсуальнага кодэкса праверку ў сувязі са знятым вамі сюжэтам”. Мы той сюжэт здымалі дзесьці ўвесну. Я дакладна не памятаю.

– Вы падпісвалі нейкія дакументы ў аддзяленні міліцыі?

– Недзе праз гадзіну да нас падышлі і сказалі, што зараз будуць рабіць апытанне. Аляксея адвялі ў іншы кабінет, а я застаўся ў кабінеце Вайцешкі, але само апытанне рабіў іншы супрацоўнік. Я адразу спытаў міліцыянтаў, ці заведзеная на мяне крымінальная справа. Мне адказалі, што гэта толькі апытанне, тады я паведаміў, што не хачу сабе нашкодзіць і не буду нічога казаць. Хутка быў складзены пратакол апытання, і я яшчэ доўга сядзеў чакаў Аляксея Кайрыса.

Паводле  Алеся Дзянісава, дзесьці дзве з паловай гадзіны такім чынам яны правялі ў Ленінскім РАУС Гродна. Пасля праваахоўнікі правялі агляд памяшкання ў кватэры журналіста.

– Гэта быў не ператрус. Розніца ў тым, што міліцыянты адразу папярэдзілі, якія рэчы яны будуць забіраць. Іх цікавілі толькі лічбавыя носьбіты. У выніку ў мяне забралі камп’ютар, ноўтбук, мабільны тэлефон, прычым картку з тэлефона мне аддалі. А таксама відэакамеру, якая была пры мне.

Я зусім не разумею, і абураны тым, што падобны агляд быў праведзены ў маёй маці, бо я там даўно не жыву. У маці быў шок, у яе хворае сэрца, і я яшчэ не ведаю, чым гэта ўсё скончыцца. Не магу сказаць, што міліцыянты паводзілі сябе неяк некарэктна. Зразумела, што гэта былі простыя выканаўцы, якім загадалі зрабіць гэта. Да іх няма прэтэнзій. У мяне прэтэнзіі да тых начальнікаў, не ведаю каго, міліцыі, КДБ, якія распачалі такую брудную і паскудную справу, – каментуе сітуацыю сябра ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства