viasna on patreon

У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах

2018 2018-07-25T13:58:46+0300 2018-07-25T14:18:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shod_by.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі пачалі дзейнічаць змены ў законе аб масавых мерапрыемствах, паведамляе Еўрарадыё.

Гэтым летам (7 і 28 чэрвеня) іх ухвалілі дэпутаты і сенатары, а 17 ліпеня закон падпісаў кіраўнік дзяржавы.

Сярод новаўвядзенняў — з'яўленне заяўнага прынцыпу правядзення масавых мерапрыемстваў (калі яны запланаваны ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах). Арганізатар ці арганізатары масавага мерапрыемства павінны перадаць у мясцовы выканкам пісьмовае паведамленне пра запланаваную вулічную акцыю не пазней чым за дзесяць дзён да яе даты. Калі чыноўнікі пабачаць нейкае парушэнне, яны павінны не пазней чым за пяць дзён паведаміць пра гэта арганізатару. Больш падрабязна пра новаўвядзенне глядзіце на сайце Pravo.by.

Праваабронцы ж адзначалі, што праўкі, унесеныя ў закон, ніяк не вырашаюць існуючыя праблемы з правядзеннем у краіне мірных сходаў і не спрыяюць паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянамі свайго права на ўдзел у іх.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства