viasna on patreon

«Бязвіз» не дапамог: амэрыканск_ую перформэр_ку не пусцілі ў Беларусь

2018 2018-08-01T11:31:04+0300 2018-08-01T16:47:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alok_veidmenon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алок Вэйд-Мэнан

Алок Вэйд-Мэнан

Грамадзян_ку ЗША індыйскага паходжання Алок Вайд-Мэнон 31 ліпеня не прапусцілі праз мяжу ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск», сказала Радыё Свабодзе актывістка Віка Біран.

Сцісла:

  1. Алок Вайд-Мэнон —​ «індыйска-амерыканская гендарна-небінарная паэтка-перформэрка-транс-актывістка», як апісвае яго часопіс Makeout. Пэрформэр, які публічна выкарыстоўвае ў дачыненні да сябе займеннік «яны», меўся выступаць у Мінску на закрытым воркшопе пра эмоцыі для ЛГБТК-людзей.
  2. Прыляцеў у Беларусь па «бязвізе» а 15-й гадзіне рэйсам з Амстэрдаму і мусіць правесці ў аэрапорце 18 гадзінаў да наступнага рэйсу ў Амстэрдам.
  3. Сярод прычынаў забароны на ўезд называюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадзкаму парадку і абароне насельніцтва Беларусі.

У атрадзе памежнага кантролю «Мінск» Свабодзе пацвердзілі, што Вайд-Мэнона не ўпусцілі ў Беларусь на падставе артыкулу 30 Закону аб прававым палажэнні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Які канкрэтна пункт артыкулу парушы_ла грамадзян_ка ЗША, афіцэр не ўдакладніў.

Паводле гэтага артыкулу адмовіць ва ўездзе могуць, калі знаходжанне замежніка ў Беларусі супярэчыць:

  • нацыянальнай бяспецы;
  • грамадзкай бяспецы;
  • абароне маральнасці;
  • абароне здароўя насельніцтва;
  • абароне свабодаў грамадзянаў і іншых асобаў.

«Гэты грамадзянін не дэпартаваны, яго проста адправяць назад у Амстэрдам найбліжэйшым рэйсам 1 жніўня ў 9.30», — паведаміў Свабодзе прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Як сказала Віка Біран, Алок Вайд-Мэнон паведамі_ла праз тэлефоне, што звязваўся з амбасадай ЗША ў Мінску. У амбасадзе патлумачылі, што «гэта выглядае як законная справа». Пацвердзіць гэтую інфармацыю ў амбасадзе ЗША не ўдалося.

«У Алока забралі рэчы і пашпарт, бо такія ўмовы. Яшчэ ёсць здагадка, што яны там галадаюць, бо яны веганы, а мінскі аэрапорт не дае опцыяў веганскай ежы», — сказала Біран.

Удакладненне: Алок Вайд-Мэнон прыляце_ла у Мінск ад_на. Перформэр_ка публічна выкарыстоўвае ў дачыненьні да сябе займеннік «яны».

Вайд-Мэнон мусі_ла выступіць 1 жніўня з публічнай лекцыяй у Мінску. Выступ «Femme in Public» мусіў спалучаць:

  • паэтычны вечар «Femme in Public» паводле аднайменнай кнігі перформэр_кі;
  • даследаванне па гендэрнай некамфортнасці і феміннасці.

Алок планава_ла распавесці пра свой досвед дыскрымінацыі, вулічнага гвалту і перажывання сыстэмнай траўмы, якія адчувае як нябел_ая, трансгендерн_ая мігрант_ка ў «белай», кансэрватыўнай Амерыцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства