viasna on patreon

Да Міколы Дзядка прыйшла міліцыя з аглядам

2018 2018-08-06T10:43:31+0300 2018-08-06T10:51:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzyadok_say_11-660x440.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Дзядок

Мікалай Дзядок

У кватэры, дзе зарэгістраваны былы палітвязень Мікола Дзядок, праваахоўнікі зладзілі агляд. Гэта адбылося 3 жніўня каля 21.00. Самога актывіста ў той час не было дома, прысутнічала ягоная маці.

Мікола Дзядок распавядае на сваёй старонцы ў Facebook, што гэта быў участковы міліцыянт і разам з ім яшчэ адна супрацоўніца міліцыі. Падстава для дзеянняў сілавікоў – пастанова пракурора Крупскага раёну аб неабходнасці правядзення агляду ў кватэры анархіста.

«Маці пусціла іх у дом: хадзілі, фоткалі, шукалі «экстрэмісцкую літаратуру», ажно з двума панятымі», – распавёў Дзядок у Facebook.

Мікола Дзядок у каментары belsat.eu паведаміў, што раней як мінімум у пяці ягоных паплечнікаў прайшлі аналагічныя агляды.

«ГУБАЗіК вырашыў працягнуць ціск на анархістаў. Мэта ў іх такая: каб не разнявольваліся ні на хвіліну, разумелі што яны (мы) заўсёды пад кантролем. Таму спусцілі на ўчастковых заданне правесці агляды. Нібыта дробязь, бо дзверы не ламаюць, нічога не забіраюць, але ўсё роўна гэта стварае псіхічнае і нервовае напружанне для актывістаў. Як заўсёды, працуюць на запужванне, каб дэматываваць людзей, што належаць да анархісцкага руху», – сказаў Дзядок.

Нагадаем, 30 чэрвеня Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (СОБР) і ГУБАЗіК з выкарыстаннем зброі разагнаў сустрэчу анархістаў пад Крупкамі. Анархістаў паклалі тварам у зямлю, частку прымусілі стаяць на каленях. Гэтак іх трымалі амаль 6 гадзінаў пад дажджом, піць і есці не давалі, дзяўчын не пускалі ў прыбіральню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства