viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-08-07T12:08:56+0300 2019-02-19T17:00:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Незалежную журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну аштрафавалі за рэпартажы для Беларускага Радыё Рацыя; Арышты абаронцаў Курапатаў працягваюцца: Максім Вінярскі і Павел Севярынец атрымалі 10 сутак; Прэс-канферэнцыю, арганізаваную Анатолем Лябедзбкам, суд палічыў за несанкцыянаванае пікетаванне; Палітвязню Міхаілу Жамчужнаму адмовілі ў памілванні.

Падзея”: Ужо тыдзень, як распачалося слуханне крымінальнай справы супраць кіраўніка незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка. Прафсаюзных актывістаў абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падрабязна аналізуе першы этап судовага працэсу і распавядае пра тыя мэты, якія, на яго думку, ставіла перад сабой следства, калі ўзбуджала гэтую справу.

"Каментар": Каардынатарка валанцёрскай службы Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анісія Казлюк распавядае пра свой досвед дакументавання звестак пра вайсковыя злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў зоне АТО.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Лявона Вольскага.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2018-08-07_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства