viasna on patreon

За «бунт даярак» журналістка адказваць не будзе

2018 2018-08-07T14:58:45+0300 2018-08-07T15:15:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/larysa-shcyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова ў судзе

Ларыса Шчыракова ў судзе

Суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Кастанцін Скорын спыніў адміністрацыйную справу супраць гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай, якая ў траўні зняла відэасюжэт “Бунт даярак” у сельскагаспадарчым прадпрыемстве КСУП “Крыўск”. Пра гэта паведамляе служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Сюжэт паказаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” — свае перадачы па-беларуску ён транслюе з тэрыторыі Польшчы.

У судовай пастанове, дасланай журналістцы, гаворыцца, што справа спыненая ў звязку з заканчэннем двухмесячнага тэрміну, цягам якога магчыма прыцягваць парушальніка да адказнасці.

Напярэдадні сябры Гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравалі калектыўны зварот начальніку Буда-Кашалёўскага райаддзела міліцыі Віталю Падзеруну з патрабаваннем спыніць  неабгрунтаванае ўмяшальніцтва супрацоўнікаў міліцыі ў права журналістаў на свабоднае атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі, гарантаванае артыкуламі 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нагодай стаў акурат распачаты адміністрацыйны працэс супраць Ларысы Шчыраковай за відэасюжэт “Бунт даярак”, у якім распавядалася пра канфлікт вясковых працаўніц з кіраўніцтвам КСУП “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна на тле неабгрунтаванага звальнення адной з працавітых каляжанак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства