СК праводзіць ператрус у Паўлюка Быкоўскага Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/90517
2018
2018-08-08T08:51:58+0300
2018-08-08T08:51:58+0300
2018-08-08T08:56:44+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bykouski-pauliuk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Да вядомага журналіста і медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага ранакам 8 жніўня прыйшлі следчыя з санкцыяй на ператрус.
Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная жонка, журналістка Вольга Быкоўская.
У нас вобшук. Прыйшлі са следчага. Шукаюць панятых.
Верагода, гэта працяг учорашняй хвалі затрыманняў і ператрусаў у вядучых журналістаў ЗАТ "БелаПАН", ТАА "Тутбай Медыя", у межах так званай «справы БелТА".
Пазьней журналіст паведаміў Свабодзе, што да яго прыйшлі ў «справе БелТА», але ён ужо шмат гадоў не цікавіўся стужкай навінаў БелТА і ня мае ніякага дачыненьня да справы.
Сьледчыя патлумачылі яму, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да яго асабіста, і што маюць ордэр пракурора. Статусу падазраванага Быкоўскі на гэты момант ня мае.