viasna on patreon

Змрочны канвеер: На Шчапёткіну заведзена новая адміністрацыйная справа

2018 2018-08-09T09:08:06+0300 2018-08-09T09:08:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchapetkina-tamara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы заведзена новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі на замежнае Беларускае Радыё Рацыя. Пра гэта ёй паведаміў супрацоўнік Баранавіцкага РАУС.

Як паведамляе Радыё Рацыя, раніцай 9-га жніўня Шчапёткіна павінна з’явіцца ў аддзел на допыт. Але Шчапёткіна  адмовілася і сказала перадаць пратакол у Бярозаўскі аддзел міліцыі.

Кажа Тамара Шчапёткіна:

– Прыкладна дзесьці ў 15 гадзін да мяне патэлефанаваў супрацоўнік Баранавіцкай міліцыі, прадставіўся і сказаў, што я мушу прыйсці  раніцай у аддзел. Справа тычыцца экскурсіі, на якую я была запрошана як сябра ТБМ па “Залатым коле Баранавіцкага раёна”.  Угледзелі матэрыял пра гэту экскурсію на сайце Радыё Рацыя. І што гэта менавіта мой матэрыял.

Паводле журналісткі, гэта ўжо 4-ы пратакол з 16 ліпеня. Ва ўсіх пратаколах адно абвінавачванне – праца без акрэдытацыі на замежнае Беларускае Радыё Рацыя.

Судом Бярозаўскага раёна 3 жніўня яна пакарана штрафам 25 велічынь па першых двух пратаколах. Рашэнне журналістка будзе абскарджваць.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства