Гомельскія праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед журналістаў
Кіраўнік гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку незалежнай журналістыкі. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".
Пачынаючы з 7 жніўня больш як 10 журналістаў зазналі пераслед уладаў у рамках «справы «БелТА». Мяркуючы па ўсім, іх падазраюць у датычнасці да несанкцыянаванага доступу да платнай інфармацыі на стужцы навін дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва, чым, нібыта, нанеслі яму істотную шкоду. Эканамічнымі справамі маскіруюць палітычны перасьлед незалежных СМІ ў Беларусі. Патрабуем спыніць ператрусы і арышты журналістаў!
Ініцыятары звароту - Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Андрэй Стрыжак, кіраўнік гомельскай філіі ПЦ "Вясна" і Яўгенія Стрыжак, Цэнтр Стратэгічнай Цяжбы, заклікаюць падпісаць петыцыю ў падтрымку журналістаў, якія спазналі пераслед.
Калектыўны зварот у Следчы Камітэт, Генпракуратуру і Адміністрацыю Прэзідэнта РБ будзе накіраваны не пазней 19 жніўня.
Падпісацца ў падтрымку незалежнай журналістыкі можна ТУТ