viasna on patreon

Суд адхіліў скаргу на незаконнае затрыманне журналіста Паўлюка Быкоўскага Дапоўнена

2018 2018-08-13T15:08:00+0300 2018-08-13T15:21:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bykouski-pauliuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Суд Партызанскага раёна Мінска раніцай 13 жніўня разгледзіў скаргу карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўла Быкоўскага на яго затрыманне, якую падаў адвакат. Журналіст лічыць затрыманне незаконным і неабгрунтаваным.

«На жаль, працэс пройдзе ў закрытым рэжыме», - паведаміў Быкоўскі ў Фэйсбуку.

Як паведамляе "Нямецкая хваля", суд адхіліў скаргу карэспандэнта рускай рэдакцыі Deutsche Welle (DW) Паўлюка Быкоўскага на незаконнае затрыманне. 

"Адвакат падаваў скаргу ў маіх інтарэсах з пункту гледжання таго, што маё затрыманне было незаконным і неабгрунтаваным. Але яны палічылі, што не было ніякіх парушэнняў", - растлумачыў Быкоўскі ў інтэрв'ю DW.

Журналіст заявіў, што мае намер далей аспрэчваць гэтую справу.

"Сама па сабе ацэнка таго, было гэта ці не было законным, з'яўляецца дастаткова важнай", - падкрэсліў ён.

Паўлюк Быкоўскі таксама мае намер дамагацца вяртання тэхнікі, сканфіскаванай падчас ператрусу ў яго кватэры. "У мяне зараз канфіскаваныя ўся тэхніка, банкаўскія карткі, тэлефоны і г.д. Зараз я буду пісаць хадайніцтва, каб мне ўсё гэта вярталі", - адзначыў ён.


Як паведамляе БелаПАН, журналіст і медыяаналітык Паўлюк Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны ў рамках «справы БелТА». Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены ператрус з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі і банкаўскіх карт, у тым ліку якія належаць жонцы-журналістцы і дачцэ-школьніцы. 10 жніўня Быкоўскі быў адпушчаны пасля допыту ў Следчым камітэце, які вядзе справу.

Быкоўскі застаецца ў статусе падазраванага, абвінавачванне супраць яго не вылучалі. Журналіст даў падпіску пра неразгалошванне матэрыялаў справы.

Яго жонка Вольга заявіла 10 жніўня, што будзе рыхтаваць скаргу на адабранне ў яе і дочкі тэхнікі і банкаўскіх карт, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства