viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-08-14T11:00:47+0300 2019-02-19T16:59:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: Мінулы тыдзень у Беларусі адзначыўся пачаткам новай гучнай крымінальнай справы. На гэты раз пад пераслед трапілі журналісты незалежных медыя, у тым ліку і буйных – Tut.by і “БелаПАН”. Справа ўзбуджана па артыкуле 349 Крымінальнага кодэксу – за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды. Гутарка ідзе нібыта пра незаконны доступ да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва “БелТА”, які, на думку следства, здзяйснялі незалежныя журналісты. “Радыё Рацыя” даведалася меркаванні праваабаронцаў, медыяэкспертаў і іншых незалежных журналістаў адносна гэтай справы.

Каментар”: Крымінальная справа супраць старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка разглядаецца ў судзе Савецкага раёна Мінска ўжо трэці тыдзень. Прафсаюзныя актывісты абвінавачваюцца ў нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Кожны дзень на судовых паседжэннях прысутнічае шмат людзей, у тым ліку і прадстаўнікі глабальнай федэрацыі прафсаюзаў IndustriALL, сяброўскай арганізацыяй якой з’яўляецца прафсаюз РЭП. Назіральнікі ад гэтай арганізацыі, прадстаўнікі Грузіі і Украіны, распавялі пра свае ўражанні ад гэтага палітычна матываванага працэса.

Па-за межамі”: У той час як у Беларусі пераслед незалежных журналістаў фактычна выйшаў на новы ўзровень, у суседняй Украіне прымаюцца законы, якія наадварот дапамагаюць журналістам і абараняюць іх права на распаўсюд інфармацыі. Да чаго мусіць імкнуцца Беларусі, каб насамрэч бараніць права свабодна распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю, у тым ліку пра дзейнасць дзяржаўных структур? Пра досвед Украіны ў гэтай галіне распавядае медыя юрыстка Інстытуту рэгіянальнай прэсы з Кіева Людзміла Панкратава

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта ”Крама”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2018-08-14_nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства