viasna on patreon

У Лунінцы аштрафавалі берасцейскага журналіста Дапоўнена

2018 2018-08-15T09:08:13+0300 2018-08-15T12:47:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaugen_skrabec_berasce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Скрабец. Фота: Радыё Рацыя.

Яўген Скрабец. Фота: Радыё Рацыя.

У журналіста Яўгена Скрабца, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя, 15 жніўня адбыўся суд у Лунінцы. Яго вінавацілі па ч.2 арт. 22.9 КаАП РБ «Незаконнае выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі» за матэрыял, падрыхтаваны па выніках прэс-тура, арганізаваны Лунінецкай філіяй ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" нагадвае, што адным з пунктаў праграмы прэс-туру было наведванне фермерскай гаспадаркі Навіцкіх.  Па выніках сустрэчы выйшлі публікацыі не толькі ў мясцовых выданнях “Медиа-Полесье” і "Информ-прогулка", але і ў "Комсомольской правде", на "Радыё Рацыя".

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, суд пачаўся ў 10 гадзін 30 хвілін. Па выніках разгляда справы Скрабец атрымаў штраф памерам 20 базавых велічынь.

Раней у судзе Лунінецкага раёна падобных спраў не разглядалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства