viasna on patreon

Следства правярае дзейнасць карэспандэнта DW за дзесяцігоддзі

2018 2018-08-16T09:49:48+0300 2018-08-16T10:54:16+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bykouski-pauliuk-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Карэспандэнт DW Паўлюк Быкоўскі. Фота: DW

Карэспандэнт DW Паўлюк Быкоўскі. Фота: DW

У Беларусі працягваецца "хаджэнне па пакутах" карэспандэнта DW Паўлюка Быкоўскага. 15 жніўня яму вярнулі канфіскаваныя раней банкаўскія карткі, але аргтэхніку следчыя пакінулі ў сябе для праверкі.
Карэспандэнт DW ў Мінску Паўлюк Быкоўскі быў выкліканы ў сераду, 15 жніўня, у Следчы камітэт Беларусі на допыт. Як паведаміў карэспандэнт DW, "гутарка прайшла спакойна". Па яе выніках журналісту вярнулі банкаўскія карткі як яго ўласныя, так і яго жонкі. Раней яны былі канфіскаваныя ў Быкоўскага і жонкі.
Акрамя таго, карэспандэнту DW вярнулі абодва канфіскаваныя цвёрдыя дыскі, аднак кампутар, ноўтбук і іншую аргтэхніку следства пакуль пакінула ў сябе. Па словах Быкоўскага, для далейшай праверкі фота- і іншых матэрыялаў журналіста, якія назапасіліся за дзесяцігоддзі яго журналісцкай дзейнасці.
У пятніцу, 17 жніўня, Мінскі гарадскі суд павінен разгледзець скаргу адваката журналіста Яўгена Пыльчанка на рашэнне Партызанскага раённага суда, які раней адмовіўся задаволіць скаргу на неправамернасць затрымання па справе аб нелегальным доступе да платнай падпіскі агенцтва "Белта".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства