viasna on patreon

Фігурантам «справы БелТА» забаранілі выезд зь Беларусі

2018 2018-08-27T16:15:53+0300 2018-08-27T16:15:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/1200_tut.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістам Tut.by, БелаПАН і Deutsche Welle, якія праходзяць падазраванымі па "справе БелТА", часова забаранілі выяжджаць за межы Беларусі, - паведамляе Радыё Свабода.

На момант публікацыі вядома, што часова выезд зь Беларусі забаранілі:

Галіне Ўласік;

Ганьне Калтыгінай;

Тацяне Каравянковай;

Паўлюку Быкоўскаму.

Тэрмін сканчэньня забароны невядомы, яго вызначаць сьледчыя, сказала Свабодзе Каравянкова. Раней гэтыя журналісты далі падпіску неразгалошваньні.

27 жніўня журналістаў, якія праходзяць па «справе БелТА», масава выклікалі ў Сьледчы камітэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства