viasna on patreon

Бізнесовец Ізраілевіч ідзе ў суд за “маральнай шкодай” Фота Дапоўнена

2018 2018-08-29T08:22:01+0300 2018-08-29T17:46:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/izrailevich-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотакалаж. Выкарыстана фота з belisrael.info

Фотакалаж. Выкарыстана фота з belisrael.info

Суд Савецкага раёна Мінска пачынае разгляд пазову бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча да газеты “Новы Час” і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі  ягоныя гонар, годнасць і дзелавую  рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў.

Пачатак судовага працэсу ў 10-30. Справу будзе разглядаць суддзя Вераніка Абрамовіч.

Аўтар артыкулаў Дзяніс Івашын размясціў напярэдадні суда пост у фэйсбуку, у якім заяўляе, што “скіраваны толькі на перамогу, няхай і маральную”.

“У параўнанні з нашымі апанентамі мы ня маем значных фінансава-матырыяльных актываў, лобі й пратэкцыі ва ўладзе. Аднак маем вялікі патэнцыял салідарнасці нашай грамадзянскай супольнасці, узаемападтрымкі й дапамогі. Абарона Курапатаў з канца чэрвеня набыла яшчэ адзін вельмі няпросты - судовы фронт, які мае пакуль выключна рэпрэсіўны чыннік (сённяшнія суды ёсьць таму сьведчаннем). Але ў любым разе мы скіраваныя толькі на перамогу, няхай і маральную. Таму, сябры, будзем шчыра ўдзячныя за вашую падтрымку!”

Бізнесовец жа лічыць, што «Новы час» змясціў некалькі матэрыялаў, у якіх сцвярджаецца, што ягоныя фірмы з’яўляюцца рэальнымі выгодаатрымальнікамі рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем поедим» у мемарыяльнай зоне Курапатаў.

З-за гэтага Ізраілевіч, нібыта, моцна пакутуе, бо ягоны камерцыйны імідж пахіснуўся, а таму патрабуе апублікаваць на старонках газеты абвяржэнне звестак пра ягоны ўдзел у будаўніцтве рэстарана "Поедем поедим“ і спагнаць з газеты «Новы час» маральную шкоду ў памеры 40 тысяч рублёў, а з Дзяніса Івашына 1 000 рублёў.

Каля будынку суда Савецкага раёна. Фота: ПЦ

У судовым паседжанні па зыску да
У судовым паседжанні па зыску да "Новага Часу". Фота: Алена Ждановіч.

Па інфармацыі прэс-службы Га “БАЖ” , “Новы Час” у судзе прадстаўляе галоўны рэдактар выдання Аксана Колб і аўтар апальнага расследавання Дзяніс Івашын. Таксама інтарэсы Івашына абараняе юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

Суддзя Абрамовіч далучыла да матэрыялаў справы пярэчанні адказчыкаў супраць зыску. Пачалося высвятленне пазіцый бакоў. У судзе зачытаны зыск Аркадзія Ізраілевіча. 

Аксана Колб кажа, што зыск аб абароне дзелавой рэпутацыі можа быць задавольнены толькі калі інфармацыя а) распаўсюджаная, б) не адпавядае рэчаіснасці, в) носяць ганебны характар.
Зыск не прызнаюць, бо інфармацыя не мае ганебнага характару і яна адпавядае рэчаіснасці. "КварталМЗС-Строй" маюць поўнае дачыненне да будоўлі ў Курапатах. Нічога аб Ізраілевічу як аб асобе не кажацца — няма парушэння правоў. 

"Новы Час" перадае, што пазоўнік не прадставіў рэальных фактаў абразы яго з пункту гледжання грамадскай маралі.  Грамадзянін, у дачыненні якога распаўсюджаныя нейкія ганебныя звесткі - мае права звярнуцца ў СМІ і прадставіць свае звесткі (даць абвяржэнне). Пазоўнік не скарыстаўся гэтым правам, не звярнуўся да адказчыка. 

Абаронца НЧ кажа, што адну з фраз артыкулу пазоўнік абазначыў няправільна (перакладзена з беларускай мовы) - слова "меркавана" ("предположительно") перакладзена як "непосредственно", што цалкам змяняе змест сказу. 

Далей выступае Дзяніс Івашын. Кажа, што інфармацыя з ягоных артыкулаў пабудавана на матэрыялах, узятых ад Міністэрства юстыцыі РБ, з дзяржрэестра. Да аднаго з артыкулаў ён увогуле не мае дачынення - гэта была агрэгаваная БелСАТам інфармацыя.

Дзяніс Івашын. Фота: ПЦ
Дзяніс Івашын каля суда Савецкага раёна Мінска. Фота: ПЦ "Вясна".

Выступае юрыст Алег Агееў: пазоўнікам агучваліся негатаўныя наступствы для Ізраілевіча, якія наступілі пасля выхаду матэрыялаў. Але прычынна-следчай сувязі тут няма, бо ён неаднаразова ў розных крыніцах выказваў свой пункт гледжання ў дачыненні да рэстарана "Паедзем паядзім". То бок ягоны пункт гледжання (а не публікацыі ў НЧ) і з'явіліся наступствам ягонай крытыкі і негатыўных выказванняў у ягоны адрас.

Прадстаўніца пазоўніка Алена Калазаева парыруе: у ААТ, якія забудоўвалі Курапаты, ёсць больш чым адзін заснавальнік, але крыткуюць толькі Ізраілевіча. Зачытвае каментар з сайта НЧ, дзе пішацца што ў "Ізраілевіча трэба ўзяць інэтрвью з нагоды забудовы Трасцянца, Асвенцыма". Гэта як прыклад прамой сувязі між дрэннымі наступствамі для Ізраілевіча і артыкуламі.

Галоўны рэдактар
Галоўны рэдактар "Новага Часу" Аксана Колб. Фота: ПЦ "Вясна".

Ідзе сінтаксічная баталія: Калазаева кажа, што як не пераводзь слова "меркавана", гэта не мае значэння. 

Пасля працягвае зачытваць каментары з Фейсбука, якія б'юць па рэпутацыі Ізраілевіча. Ні адзін аб'ект, які за 27 год пабудаваны істцом, ніколі не меў вакол сябе ніякіх спрэчных сітуацый. Просіць далучыць да крымінальнай справы скрыншоты з Фэйсбука.

Калектыў
Калектыў "Новага Часу" каля будынку суда Савецкага раёна. Фота: ПЦ "Вясна".

Урэшце суддзя Абрамовіч запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.

Наступнае судовае паседжанне па пазову бізнесоўца Ізраілевіча аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды прызначана на 10 верасня. Пачатак у 14-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства