viasna on patreon

Фотажурналістку аштрафавалі за здымак дэсантнікаў у фантане

2018 2018-09-04T07:49:36+0300 2018-09-04T07:49:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzen_vdv_sait_10-640x427.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень дэсантніка. Фота Ірыны Арахоўскай.

Дзень дэсантніка. Фота Ірыны Арахоўскай.

Ірыну Арахоўскую аштрафавалі на Br 490 за публікацыю ейнага фотарэпартажа пра Дзень дэсантніка на Belsat.eu.

Па інфармацыі тэлеканала "Белсат",  рашэнне пакараць журналістку штрафам (арт. 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) вынес суддзя Іван Касцян (Цэнтральны суд Менску). Фотарэпартаж Ірыны Арахоўскай можна паглядзець ТУТ

Нагадаем, што 2 жніўня журналістка «Белсату» Ірына Арахоўская ды фатограф Naviny.by Сяргей Балай трапілі ў сюррэалістычную сітуацыю. Маёр Дзмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску абвінаваціў журналістаў у тым, што яны «прымусілі ўлезці хлапцоў [дэсантнікаў. – Belsat.eu] у фантан». Сталічны міліцыянт таксама прыгразіў, што ў выпадку публікацыі фотаздымкаў з дэсантнікамі на Belsat.eu, на аўтараў фота будзе складзены пратакол.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства