viasna on patreon

На фэсце “Камяніца” не пажадалі бачыць праваабарончыя ініцыятывы

2018 2018-09-04T09:09:11+0300 2018-09-04T09:09:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kamianica10_fota6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На фэсце "Камяніца". Фота: Радыё Рацыя.

На фэсце "Камяніца". Фота: Радыё Рацыя.

Чаму не адбылася Пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў на фэсце “Камяніца”?

Асамблея НДА Беларусі ў жніўні запрасіла грамадзкія арганізацыі ды ініцыятывы разам зладзіць Пляцоўку сацыяльных актыўнасцяў на фэсце “Камяніца”. Дзясяты юбілейны фэстываль прайшоў 1 верасня ў Строчыцах пад Менскам. Аднак Пляцоўка так і не адбылася.

Як паведамлялася на старонцы Асамблеі НДА ў фэйсбуку  па “тэхнічных прычынах” пляцоўка не адбудзецца:

Сябры, мы так рыхтаваліся, каб сустрэцца з вамі на Пляцоўцы сацыяльных актыўнасцяў, якая мелася адбыцца на фэсце "Камяніца". На жаль, па “тэхнічных прычынах” пляцоўка не адбудзецца. Мы прыклалі шмат намаганняў, каб прэзентацыя арганізацый адбылася ў іншым месцы, але альтэрнатыўная імпрэза не змагла нас прыняць з падобных прычынаў. У Пляцоўцы сацыяльных актыўнасцяў мелі ўдзельнічаць 12 арганізацый, каб прадставіць наведвальнікам і наведвальніцам Фэсту разнастайнасць грамадзкага сэктару.

Асамблея НДА Беларусі

Пазней Выканаўчае бюро Асамблеі НДА  паведаміла больш падрабязную інфармацыю аб прычынах адмены Пляцоўкі.

“На фэсце "Камяніца" была забаронена імпрэза Асамблеі НДА "Пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў", якую мы рыхтавалі цэлы месяц. Напрыканцы ліпеня да Выканаўчага бюро зьвярнуўся арганізатар фэсту “Наш дзень” з просьбай зладзіць яшчэ адну Пляцоўку з грамадзкімі арганізацыямі, але на фэсце “Камяніца”. Зь ягоных словаў, на “Нашым Дні” прэзэнтацыя НДА была вельмі ўдалай, таму Асамблею і яе партнэраў запрашаюць на "Камяніцу".

ВБ Асамблеі НДА і 12 арганізацыяў, якія пажадалі прэзэнтаваць сябе, рыхтавалі Пляцоўку сацыяльных актыўнасцяў, аднак за 2 дні да фэсту дырэктар Музэя народнай архітэктуры і побыту, дзе мелася адбыцца “Камяніца”, забараніў ладзіць нашу імпрэзу, спасылаючыся на праверку з выканкаму.

На наступны дзень дырэктар вырашыў на свой густ выбраць арганізацыі, якія змогуць удзельнічаць, адкінуўшы пры гэтым НДА, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, гендэрнымі праблемамі, а таксама тэмай ВІЧ/СНІД.

Натуральна, Асамблея на такое селекцыйнае стаўленне да арганізацыяў не пагадзілася. Мы шукалі і нават знайшлі альтэрнатыўную пляцоўку, дзе нашы арганізацыі маглі б прэзэнтаваць сябе – школьны пікнік тэлеканалу “Белсат”. Але яго таксама забаранілі."

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства