Ціск на "Белсат" працягваецца: журналістку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў
Суд Смалявічскага раёна аштрафаваў журналістку Вольгу Чайчыц на 50 базавых велічыняў 1225 (руб.) па ч.2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) за сюжэт пра жыхароў мікрараёну Крыніца, якія выйшлі на пратэст супраць закрыцця крамы, піша "Белсат".
«Суддзя Аляксандр Казлоўскі сказаў, што лічыць мае паказанні спробаю апраўдацца, але на яго меркаванне ўсё сказанае мной – хлусня», – кажа Вольга Чайчыц.
Сёлета гэта ўжо дзявяты штраф журналісткі. Летась яе штрафавалі сем разоў. Па дадзеных, якія прыводзіць "Белсат", сума штрафаў з пачатку года складае 8 452,5 рублёў (амаль $ 4 200 ).
Яшчэ адно судовае паседжанне ў дачыненні да журналісткі тэлеканала "Белсат" пройдзе 10 верасня ў Дзяржынску. Прычынай стаўся фотарэпартаж, які Вольга зрабіла ў жніўні ў Курапатах.
Ад пачатку існавання каналу журналісты, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам» зазнаюць ціск уладаў. Некалькі разоў у нашых офісах адбываліся вобшукі, канфіскоўвалі тэхніку. Сёлета журналісты «Белсату» атрымалі штрафы на агульну суму каля $ 30 000 у эквіваленце.