viasna on patreon

Курапаты Дзяніса Урбановіча: затрыманні, штрафы, арышты

2018 2018-09-10T14:27:42+0300 2019-03-03T15:47:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/urbanivich-dzianis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Урбановіч. Фота: belsat.eu

Дзяніс Урбановіч. Фота: belsat.eu

Штраф памерам у 30 базавых велічынь (735 рублёў) атрымаў у Менскім раённым судзе абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч. Суд пакараў актывіста за ўдзел у пікеце ля рэстарацыі «Поедем поедим» 1 верасня, калі Урбановіч атрымаў траўму нагі ў сутычцы зь бізнесмэнам Аркадзем Ізраілевічам.

Па інфармацыі Радыё Свабода, пасля сутычкі Дзяніс Урбановіч напісаў у міліцыю заяву на Ізраілевіча, абвінаваціўшы бізнесоўца ў збіцьці, а таксама збіраўся падаць заяву ў суд, але не паспеў.

Урбановіча затрымалі міліцыянты, і суд Менскага раёну прысудзіў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту за непадпарадкаванне. У суботу 8 верасня, калі тэрмін арышту закончыўся, актывіста вывелі з ізалятару на Акрэсціна праз запасны ўваход і зноў затрымалі — ужо паводле абвінавачання ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

«Суд сёння быў хуткі, я чакаў новага арышту, гэтага чакалі і міліцыянты на Акрэсьціна. Добра, што суд абмежаваўся штрафам», — сказаў Свабодзе пасля суду Урбановіч.

 Пераслед, які зазанаў Дзяніс Урбановіч за ўдзел у акцыях па абароне Курапатаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства