viasna on patreon

Брэсцкі суд адхіліў касацыйную скаргу журналіста-фрылансера

2018 2018-09-13T11:58:31+0300 2018-09-13T11:58:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud-skrabec_0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Скрабец. Фота: baj.by

Яўген Скрабец. Фота: baj.by

Скарга тычылася рашэння суда Лунінецкага раёна, які 15 жніўня пакараў сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўгена Скрабца штрафам на 20 базавых велічыняў (490 рублёў), піша baj.by.

Яўгена Скрабца абвінавацілі ў правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП РБ (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”) за матэрыял на “Радыё Рацыя”, які быў падрыхтаваны па выніках прэс-тура, арганізаванага Лунінецкай філіяй ГА “БАЖ”.

Падчас разгляду сваё скаргі ў Брэсцкім абласным судзе Яўген Скрабец даводзіў, што не парушыў закон, бо з’яўляецца фрылансерам, а не штатным супрацоўнікам замежнага СМІ, якому патрэбная акрэдытацыя.

Тым не менш, гэтыя і іншыя аргументы, а таксама недакладнасці ў адміністрацыйным пратаколе (у прыватнасці, пераблытана дата прэс-тура) не былі прынятыя да ўвагі абласным судом. Рашэнне суд першай інстанцыі засталося без зменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства