viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-09-18T10:55:41+0300 2019-02-19T16:55:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Журналістка-фрылансерка з Бярозы Тамара Шчапёткіна  атрымала чарговы штраф за працу без акрэдытацыі; У Полацку адбыўся паказ новага дакументальнага фільму рэжысёра Віктара Корзуна «Паралелі. Такое рознае падабенства», у якім гучаць гісторыі жанчын-палітвязняў; Гарадзенскі актывіст Мікалай Салянік абскардзіў у абласным судзе прысуд за акцыю ў турэмнай робе трэцяга ліпеня, але беспаспяхова.

Падзея”: У межах Нарады АБСЭ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня беларускія няўрадавыя арганізацыі правялі паралельнае мерапрыемства, прысвечанае агляду становішча з правамі чалавека ў Беларусі. Арганізатарамі дыскусіі “Бягучая сытуацыя з грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі: інфармацыя з першых рук” стала Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі ў супрацы з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, Міжнароднай фэдэрацыяй за правы чалавека (FIDH), Цэнтрам прававой трансфармацыі Lawtrend ды Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Удзельнікі сайд-івэнту распавядаюць пра асноўныя праблемы, якія абмяркоўваліся падчас яго.

“Каментар”: Нечуваны наступ на свабоду слова ў Беларусі апынуўся адной з тэмаў, узнятых на адмысловай канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. Справа БелТА, штрафы журналістам-фрылансерам, а таксама жорсткія ўмовы існавання недзяржаўных медыяў. Пра гэта “Радыё Рацыя” распавёў старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

“Па-за межамі”: Украінская праваабаронца, экспертка арганізацыі “Медыйная ініцыятыва за правы чалавека” Марыя Томак займаецца журналісцкімі расследваннямі гучных выпадкаў парушэнняў правоў чалавека на тэрыторыі Украіны. Яна распавядае пра самыя гучныя справы апошняга часу.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Крамбамбуля”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2015/03/2018-09-18_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства