viasna on patreon

На Нарадзе АБСЕ агучаны праблемы з рэалізацыяй права на мірныя сходы Аўдыё

2018 2018-09-18T15:01:58+0300 2018-11-22T16:30:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2018-09-18-hdim2018.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня ў межах Нарады АБСЕ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння, што адбываецца зараз у Варшаве, прайшло чарговае працоўнае паседжанне. У фокусе мерапрыемства была сітуацыя ў галіне захоўвання асноўных свабод, у прыватнасці права на свабоду выказвання меркавання, на мірныя сходы і на асацыяцыі.

Сябра Рады Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які прымаў удзел у паседжанні, падчас свайго выступу звярнуў увагу на ключавыя праблемы з рэалізацыяй права на свабоду мірных сходаў, што існуюць у Беларусі.

Так, праваабаронца казаў пра сістэматычныя масавыя затрыманні ўдзельнікаў мірных сходаў і праваабаронцаў, якія ажыццяўляюць незалежны маніторынгі масавых мерапрыемстваў. Таксама ён пералічыў асноўныя праблемы існуючага беларускага заканадаўства “Аб масавых мерапрыемствах”, якія па сваёй сутнасці абмяжоўваюць права грамадзян свабодна выказваць сваё меркавання праз мірны сход.

Напрыканцы выступу Зміцер Салаўёў звярнуўся да міжнароднай супольнасці і ўдзельнікаў канферэнцыі з просьбай падтрымаць ініцыятыву беларускіх праваабаронцаў па змяненні заканадаўства ў галіне мірных сходаў у Беларусі.


У кастрычніку 2018 года на сваёй 124 сесіі Камітэт ААН па правах чалавека разгледзіць Перыядычны даклад, прадстаўлены Беларуссю аб выкананні краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што ўрад Беларусі ўпершыню за 20 гадоў выканаў сваё абавязацельства па Міжнароднаму пакту, прадставіўшы сваю нацыянальную справаздачу і ліквідаваўшы тым самым шматгадовую запазычанасць па прадастаўленні справаздачы. Напярэдадні гэтай падзеі беларускія праваабарончыя НДА падрыхтавалі сваю альтэрнатыўную справаздачу, якая будзе прадстаўлена грамадскасці на паралельным мерапрыемстве на HDIM 2018.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства