viasna on patreon

Суды над Маслюковай і Змітровічам за флэшмоб у Светлагорску працягнуцца 3 кастрычніка Фота Дапоўнена

2018 2018-09-24T08:13:59+0300 2018-09-25T15:44:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/42408255_992210764320892_8017979333404524544_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе над Аленай Маслюковай. Фота: ПЦ "Вясна".

У судзе над Аленай Маслюковай. Фота: ПЦ "Вясна".

Суд Светлагорскага раёна ў панядзелак разглядае адміністрацыйныя справы праваабаронцы Алены Маслюковай і актывіста ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) Анатоля Змітровіча.

20 верасня праваабаронцу Алену Маслюкову выклікалі ў мясцовы РАУС у якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак.
Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак.

Прычына такой цікавасці праваахоўных органаў да Маслюковай – нібыта яе ўдзел у мерапрыемстве супраць працы ў горадзе завода па вытворчасці беленай цэлюлозы, якое адбылося ў суботу 15 верасня. І хоць улады на гэты дзень запланавалі іншае мерапрыемства, людзі ўсё роўна сабраліся на цэнтральнай плошчы і правялі запланаваны флэшмоб супраць смярдзючых выкідаў з кітайскага заводу.

Флэшмоб у Светлагорску 15 верасня. Фота: Радыё Свабода.
Флэшмоб у Светлагорску 15 верасня. Фота: Радыё Свабода.

У РАУС супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Шпак склаў на Алену Маслюкову пратакол па ч 1. артыкула 23.34 – за тое, што яна “ўдзельнічала ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (флэшмобе)”. Праваабаронца з пратаколам не пагадзілася, бо лічыць, што флэшмоб не з’яўляецца масавым мерапрыемствам, а яе прысутнасць на плошчы не мусіць аўтаматычна трактавацца як яе ўдзел у ім. Такі ж пратакол складзены і на Анатоля Змітровіча.

Анатоль Змітровіч у судзе. Фота: Пц
Анатоль Змітровіч у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Абедзьве адміністрацыйныя справы разглядае суддзя Руслан Царук. Суд над Анатолем Змітровічам прызначаны на 14-30, над Аленай Маслюковай на 15 гадзін.

Праваабаронцы будуць уважліва сачыць за адміністрацыйным працэсам над светлагорскімі актывістамі. Падтрымаць іх у судзе прыехалі старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі і сябра Рады Зміцер Салаўёў.  У судзе сабраліся грамадскія актывісты, прадстаўнікі СМІ.

 Алесь Бяляцкі, Алена Маслюкова, Зміцер Салаўёў.

 Алена Маслюкова ў судзе. Фота: ПЦ

Суддзя Царук разглядае справу Анатоля Змітровіча. Той хадайнічае аб допуску да працэсу адваката Барысава. Суддзя задавальняе хадайніцтва.

Змітровіча вінавацяць у арганізацыі забароненага флэшмобу 15.09 на Цэнтральнай плошчы Светлагорска супраць запуску завода беленай цэлюлёзы. Вінаватым ён сябе не прызнае, спасылаецца на арт. 35 Канстытуцыі РБ, крытыкуе Закон аб масавых мерапрыемствах.

Тлумачыць, што ў флэшмобе не ўдзельнічаў, катаўся на ровары вакол і назіраў за флэшмобам. Кажа аб тым, што  два месяцы запускалі завод і труцілі людзей. Ініцыятыўная група падала заяўку на мітынг. Ён быў забаронены.

Змітровіч даводзіць суддзі, што прыехаў паназіраць, ці здольныя светлагорцы бараніць свае правы. Людзі прыйшлі, стаялі купкамі, без транспарантаў. Да яго часам падыходзілі знаёмыя, размаўлялі пра запуск завода.

Кажа аб тым, што флэшмобы ў Берасці праходзяць без затрыманняў удзельнікаў і без складання пратаколаў. Суддзя перапыніў: тут Светлагорск!

Суддзя яшчэ раз падкрэсліў, што яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў флэшмобе, а не ў мітынгу.

Кажа, што сыйшоў з плошчы тады, калі пачалі разыходзіцца людзі, міліцыянты яму асабіста заўваг не рабілі. Заўважае, што пратакол склалі толькі на тых людзей, якія падавалі заяўку на мітынг.

Суддзя зачытвае пратакол апытання. У Змітровіча была медычная павязка на шыі. На флэшмобе знаходзіўся каля паўгадзіны. Арганізатарам флэшмобу ня быў.

Спасылаецца, што ў яго дыскрыдытацыі брала ўдзел газета “Гомельская праўда”, якая апублікавала заяўку на мітынг з асабістым адрасам Змітровіча.

Суддзя Руслан Царук. Фота: ПЦ
Суддзя Руслан Царук. Фота: ПЦ "Вясна".

У судзе праглядаюць відэазапісы аператыўнікаў, каб вызначыць удзел Змітровіча ў флэшмобе.

Суддзя Царук абвяшчае перапынак для выкліку на суд сведкаў па справе.

Наступнае паседжанне па справе Змітровіча адбудзецца ў 10 гадзін 3 кастрычніка.

Разлядаецца справа Алены Маслюковай.

Суддзя запытваецца: "Інвалідам не з'яўляецеся?"

Адная з прысутных у зале жанчынаў каментуе: "Хутка будзем усе!"

Алена адказвае на пытанне: ці давяраеце суду? "Не давяраю беларускаму суду ў прынцыпе" - адказвае яна.

Алена Маслюкова ў судзе. Фота: ПЦ

Суддзя узяў паўзу і пайшоў у дарадчы пакой, расцаніўшы словы Маслюковай як адвод суддзі.

Адвод не задаволены. Суддзя працягвае працэс.

Маслюкова не пагадзілася з пратаколам, бо не лічыла флэшмоб масавым мерапрыемствам і не ўдзельнтчала ў флэшмобе.

Яна не прызнае сябе вінаватай. Была на Цэнтральнай плошчы, але ў флэшмобе не ўдзельнічала, назірала як праваабаронца.

Кажа, што Дэкларацыя аб праваабаронцах была прынятая ў 1998 годзе, яна падпісаная Беларуссю і яна была на плошчы, як праваабаронца.

Зачытвае арт. 35 Канстытуцыі,  і кажа, што людзі не рабілі правапарушэнняў. "Я ж назірала."

Суддзя цікавіцца, што было ў папярэджанні, вынесеным ёй напярэдадні мерапрыемства пракурорам раёна і ці выканала яна яго.

Маслюкова  падкрэсліла, што і пракурор не мае права парушаць яе правы.

Суддзя пытаецца, ці была Маслюкова на плошчы ў масцы і з балонікам. Яна адказвала, што — не. Хадзіла з тэлефонам і фіксавала на відэа, што там адбываецца.

Царук: "Ці заклікалі вы людзей праз сацсеткі прыходзіць на флэшмоб?"

Маслюкова: "З сацсетак было зразумела, што будзе флэшмоб, я прыйшла яго маніторыць".

Пасля прагляду відэаматэрыялаў з камеры назірання суддзя вырашае, ці працягваць судовае паседжанне, ці зрабіць перапынак.

Суддзя вырашыў выклікаць у суд сведак і перанёс паседжанне на 3 кастрычніка.


Нагадаем, што напярэдадні мерапрыемства Алену Маслюкову выклікаў на размову пракурор раёна А. Яўсеенка і папярэдзіў аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, палічыўшы, што Маслюкова можа быць арганізатарам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

***

 Дзень гораду ў Светлагорску 22 верасня 2018 г.

У мінулую суботу ў Светлагорску адзначаўся Дзень гораду. На святочныя мерапрыемствы многія гараджане ізноў выйшлі з чорнымі балонікамі, а некаторыя нават у медычных масках. І гэта нягледзячы на тое, што ў сацыяльных сетках прайшла хваля запалохванняў: многіх папярэджвалі, каб не з’яўляліся на плошчы з зялёнымі альбо чорнымі паветраным балонікамі. Ёсць звесткі, што ў некаторых установах і арганізацыях горада ідэолагі праводзілі „растлумачальную працу“, каб людзі не праяўлялі аніякай актыўнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства