Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Падзея”: Пятага кастрычніка ў Беларусі распачаўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання. У межах тыдня праваабаронцы “Вясны” ладзяць шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх – данесці актуальнасць праблемы смяротнага пакарання да як мага большай колькасці людзей. Так, у нядзелю ў мінскім клубе Re:public беларускія музыкі адыгралі канцэрт у падрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне “Рок за жыццё”.
“Каментар эксперта”: 8 і 9 кастрычніка ў Жэневе праходзіць 124-яа сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой афіцыйны ўрад і кааліцыя праваабарончых арганізацый прадстаўляюць свае справаздачы.
Упершыню за 20 гадоў афіцыйныя ўлады накіравалі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Задача ж, якую перад сабой паставіла кааліцыя праваабарончых арганізацый — даць сваё альтэрнатыўнае бачанне таго, што адбываецца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы-стваральнікі альтэрнатыўнай справаздачы распавядаюць пра асноўныя праблемы, якія ў ёй апісаныя.
“Па-за межамі”: Праваабаронца з Малдовы, адзін з распрацоўшчыкаў кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў Сяргей Остаф распавядае, як у Малдове атрымалася змяніць заканадаўства ў галіне правядзення мірных сходаў
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Akute.