Візіт салідарнасці італьянскага амбасадара
https://spring96.org./be/news/91089
2018
2018-10-12T13:15:36+0300
2018-10-12T13:15:36+0300
2018-10-12T15:42:56+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ambasador_n.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У пятніцу, 11 кастрычніка, у офіс ПЦ “Вясны” завітаў італьянскі амбасадар Марыа Бальдзі. Праваабаронцы распавялі яму пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Валянцін Стэфановіч распавёў пра ўдзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта па правах чалавека ААН, на якой афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь упершыню за 20 гадоў прадставілі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Амбасадар выказаў салідарную падтрымку беларускай праваабарончай супольнасці. Сустрэча прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы.