Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Падзея”: З пятага па дзесятае кастрычніка ў Белерусі праходзіў Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Асноўнай тэмай Тыдня стала тэма пакутаў родных тых людзей, якія прысуджаны да смяротнага пакарання ці ўжо былі расстраляныя. Кульмінацыяй стала мерапрыемства ў літоўскай амбасадзе у сусветны Дзень супраць смяронай кары. Там мастачка Таццяна Тур зладзіла тэматычны перфоманс. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда падчас мерапрыемства адзначыў, што хоць Тыдзень падыходзіць да завяршэння, змаганне праваабаронцаў усё роўна працягваецца.
“Каментар”: На мінулым тынді ў Камітэце па правах чалавека ААН прадстаўнікі беларускіх уладаў упершыню за 20 гадоў прадставілі справаздачу аб выкананні краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, у сваю чаргу, прадставілі даклад альтэрнатыўны, у якім паказалі асноўныя праблемы з правамі чалавека ў нашай краіне. Юрыст “Вясны” Валянцін Стэфановіч, які прадстаўляў альтэрнатыўны даклад, падзяліўся сваімі ўражаннямі ад пазіцыі афіцыйнай дэлегацыі.
“Каментар эксперта”: Адна з тэм, якая прагучала на мінулым тыдні ў Камітэце ААН па правах чалавека падчас прадстаўлення беларускімі праваабаронцамі альтэрнатыўнага даклада па сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, – гэта свабода асацыяцый. Дырэктарка Цэнтру парвавой трансфармацыі Lawtrend Вольга Смалянка распавядае пра актуальную сітуацыю са свабодай асацыяцый у Беларусі.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Vuraj.