viasna on patreon

Новы тыдзень у Берасці пачаўся з судоў і штрафаў (табліца) Фота Дапоўнена

2018 2018-10-22T09:00:25+0300 2018-10-22T16:04:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-aperatyunik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Супрацоўнік міліцыі здымае мірны сход грамадзян у Берасці. Фота: Радыё Свабода.

Супрацоўнік міліцыі здымае мірны сход грамадзян у Берасці. Фота: Радыё Свабода.

Суд Ленінскага раёна Берасця працягвае караць ўдзельнікаў мірнага сходу грамадзян, які адбыўся 14 кастрычніка.  Па звестках праваабаронцаў, штрафы і арышты за ўдзел у акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем атрымалі 12 чалавек.

У пятніцу ў ізалятар часовага ўтрымання былі змешчаныя яшчэ чацвёра праціўнікаў шкоднай вытворчасці. Гэта Валерый Фамінскі, Дзямян Лепясевіч, Алесь Аблака і Андрэй Шарэнда. Сёння іх чакаюць суды за парушэнне артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Суд над праваабаронцам Раманам Кісляком прызначаны на 24 кастрычніка.

Такім чынам, колькасць пакараных за ўдел у мітынгу 14 кастрычніка можа скласці 17 чалавек.

***

Затрыманых актывістаў даставілі ў суд толькі ў другой палове дня, хаця сябры і блізкія чакалі іх ад самай раніцы. У судзе таксама вызвалены сёння з-пад арышту блогер Сяргей Пятрухін.

Адміністрацыйную справу Валерыя Фамінскага разглядае суддзя Аляксандр Семянчук. Сведкамі выступаюць супрацоўнікі міліцыі  Ружанскі і Анатоль Бажко. Пастанова за парушэнне часткі 1 арт 23.34 КаАП: штраф 10 базавых велічынь, ці 245 рублёў.

Валер Фамінскі ў судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.
Валер Фамінскі ў судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін

Суддзя Семянчук разглядае справу Аляксандра Абляка.  Абляк запатрабаваў весці працэс па-беларуску, паколькі не разумее расейскай мовы. Суддзя адхіліў хадайніцтва. У адказ Абляк просіць дазволіць пакінуць яму залу, гэты працэс і без яго можа прайсці, бо ён нічога не разумее.

Суддзя праглядае відэазапіс мірнага сходу 14 кастрычніка. Чуваць, які скандуюць: "Не - заводу!"  Выносіцца пастанова - штраф 10 базавых велічынь.

Аляксандр Абляк. Фота: Уладзімір Вялічкін.
Аляксандр Абляк. Фота: Уладзімір Вялічкін.

 У судовую залу прывялі Дзямяна Лепясевіча. Абвінавачанне тое самае.

"Лепясевіч, гаварыце гучна!"

"Я кепска чую праз вентылятар ў камеры, у мяне слязяцца вочы, таму як увесь час свяціў ліхтар у вочы, не было вады, бруд... Былі парушаныя санітарныя нормы: я пацярпеў ад катаванняў, апошняга з чатырох, прывезлі мяне ў суд як смярдзючага бамжа, патрабую рэабілітацыі", - кажа ён.

Лепясевіч заяўляе, што нейкі  Архіпаў пазбавіў яго права на адваката і хадайнічае, каб была магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы. Абвешчаны перапынак да 26 кастрычніка, на 14-30.

Разглядаецца справа Андрэя Шарэнды. Ён заяўляе:

"Пратаколы напісаны пад капірку. Віны не вызнаю. Права на мірны сход гарантаваны мне Канстытуцыяй і міжнародным правам, таму не бачу сэнсу ўдзельнічаць у гэтым фарсе".

Сведка  на працэсе - той жа міліцыянер роты ППСМ Ружанскі. Суддзя Семянкук выносіць пастанову аб прыцягненні яго да аказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 15 базавых велічынь.

Усяго 14 кастрычніка, пад час мітынгу і перад яго пачаткам, супрацоўнікі міліцыі затрымалі 16 чалавек. Траіх непаўнагадовых пазней адпусцілі з бацькамі, на астатніх склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 9 удзельнікаў мітынгу атрымалі штрафы, траіх – Міколу Статкевіча, Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава пакаралі арыштам на 5 сутак. Усе яны пасля арышту выйшлі на волю.

Геаграфія адміністрацыйнага пераследу грамадзян па стане на 21 кастрычніка.
Геаграфія адміністрацыйнага пераследу грамадзян па стане на 21 кастрычніка.

Тым не меней, пасля шматлікіх затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна пакарміць галубоў, у нядзелю прыйшло болей за 120 чалавек. “Кармленне галубоў” – акцыі пратэсту жыхароў Берасцейшчыны супраць будаўніцтва ў рэгіёне заводу па вырабе акумулятарных батарэй. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства