viasna on patreon

Блогер Сяргей Пятрухін супраць берасцейскай міліцыі: працяг суду - сёння

2018 2018-11-09T08:07:29+0300 2018-11-09T09:10:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/piatruhin-sud-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін.

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Берасця распачаўся разгляд справы па зыскавай заяве блогера Сяргея Пятрухіна. Ён мае намер спагнаць маральную шкоду з супрацоўнікаў УУС Брэсцкага аблвыканкама, якую ён ацэньвае ў 34 тысячы беларускіх рублёў. 

Адказчыкі – прадстаўнік УУС, супрацоўнікі Ленінскага РАЎС капітан Дмітрук Барыс, ст. л-т Тарасюк Аляксандар, ст. л-т Ярашук Матвей, п/п-к Каравякоўскі Дмітрый.

"Берасцейская Вясна" паведамляе, што заяву блогера разглядае суддзя Андрэй Канючка. Пятрухін заявіў адвод суддзі, бо сумняваецца ў ягонай непрадузятасці і аб’ектыўнасці.

Суддзя агалошвае перапынак для прыняцця вызначэння па хадайніцтву.

 У судзе па заяве блогера Пятрухіна 8 лістапада. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Фігуранты справы ў цывільным на калідоры чакаюць на рашэнне суддзі па адводзе. Пасля перапынку суддзя забараняе фотаграфаваць і здымаць на відэа і адхіляе адвод.

Нагадаем, 27 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Пятрухіна з ператрусам, той запатрабаваў адваката, маўляў, "без адваката не пушчу". Блогера затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАЎС, дзе абвінавацілі ў “непадпарадкаванні” і пасадзілі на 3 сутак. Пазней раённы і абласны суды апраўдалі блогера.

Прадстаўнік УУС заяўляе хадайніцтва, каб у якасці адказчыкаў былі не яны, а Ленінскі РАЎС, бо іх кіраўніцтва прымала рашэнні і аддавала распараджэнні. Рэшта ўдзельнікаў пагадзіліся з хадайніцтвам

Суд адхіліў хадайніцтва па суадказчыку.

Блогер заявіў хадайніцтва аб дапаўненні зыскавых патрабаванняў у частцы кампенсацыі выдаткаў на адваката і падаў яго ў пісьмовай форме. Адказчыкі пакладаюцца на вызначэнне суда.

Хадатайства на ўдзел адваката судом задаволена, пасяджэнне прызначана на 9 лістапада на 10 гадзін. Суддзя нагадаў прынесці квіткі, што падцвярджаюць выдаткі на адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства